Юзэф Карвацкі
Тэма гэтага артыкула, магчыма, не адпавядае крытэрам значнасьці Вікіпэдыі.
|
У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы.
|
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Карвацкі.
Ю́зэф Карва́цкі (па-польску: Józef Karwacki; 1912, Галоўчыцы — 29 красавіка 1998) — польскі мастак, вайсковы дзяяч.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З шляхецкага роду Карвацкіх. Сын удзельніка польска-савецкай вайны Аркадзя Карвацкага й Браніславы з Чэжыкаў. Скончыў чатыры клясы школы, быў удзельнікам арганізацыі вясковае моладзі «Сеў». У 1933—1935 служыў у 83 палку пяхоты ў Кобрыні. У сакавіку 1939 зноўку мабілізаваны ў сваю частку.
Напачатку 2-е сусьветнае вайны служыў у 30 палескай дывізіі пяхоты ў раёне Велюня й Белхатава. Пазьбегшы палону, у кастрычніку 1939 вярнуўся дадому, дзе ўступіў у Армію Краёву. 31 кастрычніка 1944 арыштаваны НКУС за прыналежнасьць да АК. Быў зьняволены ў Белай, Беластоку, пазьней у канцэнтрацыйных лягерох Асташкава й Дзягілеўна каля Разані. Праз тры гады палону перабраўся ў Польшчу. Займаўся мастацтвам, маляваў пераважна пэйзажы, ладзіў выставы.