Перайсьці да зьместу

Юзаф Ройтэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Стары замак у Горадні на гравюры Т. Макоўскага, 1600 г.

Юзаф Ройтэн (Райсьцін) — архітэктар Стэфана Баторыя, які кіраваў працамі па перабудове гарадзенскага Старога замка ў стылі нямецкага маньерызму.

У 1589 г. у лаўнічых кнігах г. Львова ён згадваецца як «Яго Каралеўскае Вялікасьці будаўнічы й архітэктар замка гарадзенскага» («Sacrae Regiae Maiestatis Murator et Architectus in Arce Grodnensis»). Вядома, што Ройтэн пэўны час жыў у Горадні і валодаў зямельным надзелам у Сухім сяле (цяпер гэта тэрыторыя раёну былой Гарадніцы). Таксама Ройтэн прымаў удзел у будаўніцтве гарадзенскага парафіяльнага касьцёла, Фары Вітаўта, які Стэфан Баторы першапачаткова плянаваў перадаць езуітам. У актах літоўскай мэтрыкі за 1592 г. ён так і згадваецца: «будаўнічы касьцёла гарадзенскага». Польская дасьледчыца сакральнай архітэктуры Марыя Каламайска-Саед лічыць, што Ройтэн можа быць выхадцам з Аўстрыі, паколькі ў ваколіцах г. Лінцу існуе мясцовасьць Roiten.

Гарадзенскі парафіяльны касьцёл. Рэканструкцыя на канец XVI ст.


  • W. Łoziński, Sztuka Lwowska XVI i XVII w., Lwów, 1901, s. 96
  • Jarosław Wojciechowski, Stary zamek w Grodnie, II // Biuletyn Historii Sztuki i Kultury Nr. 3. – Warszawa: Zakład Architektury Polskiej i Historii Sztuki Politechniki Warszawskiej, 1938
  • Józef Jodkowski, Grodno, Wilno, 1923, s. 82