Перайсьці да зьместу

Эўрапейская грашовая адзінка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эўрапейская грашовая адзінка
анг. European Currency Unit
Краіна Эўрапейская эканамічная супольнасьць
Код ISO-4217 XEU
Скарачэньне ЭГА
Сымбаль ₠‎
Увядзеньне ва ўжытак 13 красавіка 1979 (46 гадоў таму)
Вывядзеньне з ужытку 31 сьнежня 1998 (27 гадоў таму)
Папярэдняя валюта эўрапейская разьліковая адзінка
Замененая валютай эўра
Абменны курс:
()
кошык 12 валютаў (пасьля 1989 г.)

Эўрапейская грашовая адзінка (анг. ECUтрансьліт. ЭКЮ) — складаная разьліковая грашовая адзінка краінаў-удзельніц Эўрапейскай супольнасьці, уведзеная ў дзеяньне 13 сакавіка 1979 року. 1 студзеня 1999 року на зьмену ЭКЮ прыйшла грашовая адзінка Эўразьвязуэўра.

Да ўвядзеньня ЭКЮ ў разьліках выкарыстоўвалася Эўрапейская адзінка разьліку(en), абменны курс якой таксама быў роўны аднаму ЭКЮ. Мінімізацыя ваганьняў курсаў нацыянальных валютаў і ЭКЮ забясьпечвалася мэханізмам валютных курсаў ERM(en). ЭКЮ таксама выкарыстоўваўся ў некаторых міжнародных фінансавых транзакцыях.

ЭКЮ мела код XEU паводле ISO 4217. Існавала толькі ў безнаяўных разьліках, манэты выпускаліся толькі ў некаторых краінах для прыватнага сэктару.

Суадносіны ЭКЮ да валютаў іншых краінаў вызначаліся сыходзячы з таго, што ЭКЮ служыла абагульненым прадстаўніком кошыку валютаў краінаў ЭЭС.

1 студзеня 1999 ЭКЮ быў заменены на эўра ў суадносінах 1 € = 1 ₠. У адрозьненьне ад ЭКЮ эўра — сапраўдная валюта.

Сымбаль валюты, ₠ (U+20A0), спалучае накладзеныя C і E, якія зьяўляюцца пачатковы літарамі фразы «Эўрапейская супольнасьць» на шматлікіх эўрапейскіх мовах. Аднак гэты сымбаль не атрымаў шырокага распаўсюду, бо мог адлюстроўвацца толькі некаторымі тагачаснымі сыстэмамі, ды і банкі ўвогуле пераважна (як і з усімі іншымі валютамі) ўжывалі код XEU паводле ISO.

Курс, вызначаны паводле кошыка валютаў

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Прыкладныя кошты нацыянальных валютаў у адносінах да ЭКЮ
Валюта 13.03.1979—
16.09.1984
17.09.1984—
21.09.1989
21.09.1989—
31.12.1998
Бэльгійскі франк9,64%8,57%8,183%
Нямецкая марка32,98%32,08%31,955%
Дацкая крона3,06%2,69%2,653%
Гішпанская пэсэта4,138%
Францускі франк19,83%19,06%20,316%
Фунт стэрлінгаў13,34%14,98%12,452%
Грэцкая драхма1,31%0,437%
Ірляндзкі фунт1,15%1,20%1,086%
Італійская ліра9,49%9,98%7,840%
Люксэмбурзкі франк0,322%
Нідэрляндзкі гульдэн10,51%10,13%9,98%
Партугальскі эскудо0,695%

    Вонкавыя спасылкі

    [рэдагаваць | рэдагаваць код]