Перайсьці да зьместу

Эўравыклік ФІБА

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эўравыклік ФІБА
ДысцыплінаБаскетбол
Дата зьяўленьня2003
АрганізатарФІБА Эўропа
Колькасьць удзельнікаў32
КантынэнтыЭўропа
Дата зьнікненьня2015
Узровень у пірамідах3 (2004—2015)

Э́ўравы́клік (па-ангельску: EuroChallenge) — колішняе эўрапейскае баскетбольнае мужчынскае спаборніцтва 3-га ўзроўню, якой ладзілася ФІБА Эўропа у пэрыяд з 2003 па 2015 гады. Фіналісты Эўравыкліку траплялі ў Эўракубак.

Турнір быў створаны ў 2003 годзе пасьля выхаду большасьці вядучых эўрапейскіх баскетбольных клюбаў з былой Супралігі ФІБА, што паклала пачатак стварэньню новай вэрсіі Эўралігі не пад эгідай ФІБА. ФІБА ж з свайго боку імкнулася стварыць спаборніцтвы, падобныя да былой Супралігі, каб канкураваць з Эўралігай. З сэзону 2004—2005 гадоў і пасьля таго, як ФІБА санкцыянавала Эўралігу і Кубак УЛЕБ, Эўравыклік уважаўся за трэці паводле моцы міжнародным прафэсійным баскетбольным спаборніцтвам для мужчынскіх клюбаў у Эўропе. Хоць цягам першых двух сэзонаў суіснаваньня спаборніцтваў з Эўракубкам, Эўравыклік, які называўся як Ліга ФІБА Эўропы, быў улюбёным турнірам сярод італьянскіх, расейскіх і грэцкіх клюбаў, што рабіла яго і Кубак УЛЕБ даволі параўнальнымі паводле моцы.

Пачынаючы з сэзону 2007—2008 і па складаньні пагадненьня паміж УЛЕБ і ФІБА, два фіналісты Эўравыкліку траплялі ў наступным сэзоне ў Эўракубак. У 2015 годзе ФІБА-Эўропа скасавала Эўравыклік, каб стварыць новы турнір другога ўзроўню пад назовам Кубак ФІБА Эўропы, каб паспрабаваць канкураваць з Эўракубкам[1].

Эўравыклік ФІБА 2013
Сэзон Пераможца Фіналіст Вынік Места
2003—2004 Сьцяг Расеі УНІКС Сьцяг Грэцыі Марусі 87:63 Сьцяг Расеі Казань
2004—2005 Сьцяг Расеі Дынама Санкт-Пецярбург Сьцяг Украіны Кіеў 85:74 Сьцяг Турэччыны Стамбул
2005—2006 Сьцяг Гішпаніі Жувэнтут Сьцяг Расеі Хімкі 88:63 Сьцяг Украіны Кіеў
2006—2007 Сьцяг Гішпаніі Акасваю Жырона Сьцяг Украіны Азоўмаш 79:72 Сьцяг Гішпаніі Жырона
2007—2008 Сьцяг Латвіі Баронс ЛМТ Сьцяг Бэльгіі Дэксыя Монс 63:62 Сьцяг Кіпру Лімасол
2008—2009 Сьцяг Італіі Віртус Балёньня Сьцяг Францыі Шале 77:75 Сьцяг Італіі Балёньня
2009—2010 Сьцяг Нямеччыны Гётынген Сьцяг Расеі Красныя крылы 83:75 Сьцяг Нямеччыны Гётынген
2010—2011 Сьцяг Славеніі Крка Сьцяг Расеі Лякаматыў-Кубань 83:77 Сьцяг Бэльгіі Оостэндэ
2011—2012 Сьцяг Турэччыны Бэшыкташ Сьцяг Францыі Элян Шалён 91:86 Сьцяг Вугоршчыны Дэбрэцэн
2012—2013 Сьцяг Расеі Красныя крылы Сьцяг Турэччыны Пінар Каршыяка 77:76 Сьцяг Турэччыны Ізьмір
2013—2014 Сьцяг Італіі Рэджана Сьцяг Расеі Трыюмф 79:65 Сьцяг Італіі Балёньня
2014—2015 Сьцяг Францыі Нантэр-92 Сьцяг Турэччыны Трабзанспор 64:63 Сьцяг Турэччыны Трабзон

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]