Ядро вузы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Ядро (па-лацінску: nucleus) — мэмбранны арганоід, характэрны для эўкарыятычных вузаў. Пераважная большасьць такіх вузаў маюць на сабе адно ядро, аднак існуюць такія, якія ня месьцяць ядра (напрыклад, эрытрацыты) і, значна радзей, такія, якія месьцяць два й болей ядры (напрыклад, некаторыя грыбы, астэаклясты)[1].

Формы й памеры ядраў могуць адразьнівацца ў залежнасьці ад тых вузаў, у якіх яны знаходзяцца. Карыялема складаецца зь дзьвюх мэмбранаў, між імі маецца пэрынуклеарная прастора. У некаторых месцах набліжаныя адна да адной мэмбраны ўтвараюць ядравыя сітавіны[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ https://biologydictionary.net/cell-nucleus
  2. ^ Арцішэўскі А. А. Змест і задачы навукі // Гісталёгія з асновамі цыталёгіі й эмбрыялёгіі = Гісталогія з асновамі цыталогіі і эмбрыялогіі. — Мн.: Тэхналогія, 2000. — С. 16. — 300 с. — ISBN 985-458-026-1