Этымалягічны аналіз слова
Выгляд
Этымалягічны аналіз слова — гэта вызначэньне той марфэмнай структуры, якую слова мела раней.
У большасьці выпадкаў дзяленьне словаў на часткі пры марфэмным і этымалягічным аналізе супадае. У словах, якія з той ці іншай прычыны зьмянілі сваю структуру, пры марфэмным і этымалягічным аналізе будуць вылучацца розныя часткі.
Аб’ектам этымалягічнага аналізу, як правіла, выступаюць невытворныя ў сучаснай мове словы. Мэта этымалягічнага аналізу — устанавіць, як зьмянялася марфэмная і словаўтваральная структура слова, якія гістарычныя працэсы аказалі ўплыў на гэтыя зьмены.
Задачы этымалягічнага аналізу
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Устанаўленьне з дапамогай этымалягічных слоўнікаў гістарычнай марфэмнай і словаўтваральнай структуры слова.
- Параўнаньне гістарычнай структуры з сучаснай структурай.
- Вызначэньне гістарычных працэсаў, якія адбываліся ў структуры слова.
- Выяўленьне прычын гістарычных зьменаў у марфэмным складзе слова.
Мэтодыка этымалягічнага аналізу
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Аднавіць пачатковую форму слова і яго часьцінамоўную прыналежнасьць; устанавіць лексычнае значэньне слова.
- Паказаць сучаснае дзяленьне слова.
- Вызначыць з дапамогай этымалягічных слоўнікаў гістарычнае дзяленьне слова.
- Шляхам супастаўленьня сучаснага і гістарычнага марфэмнага дзяленьня слова ўстанавіць тып гістарычных зьменаў марфэмнага складу (апрошчаньне, ускладненьне, перараскладаньне, дэкарэляцыя, дыфузія).
- Вызначыць прычыны гістарычных зьменаў (фанэтычныя, сэмантычныя, дзеяньне аналёгіяў).
Разьмежаваньне марфэмнага і этымалягічнага аналізу дазваляе пазьбегнуць такой памылкі, як вылучэньне ў слове пры марфэмным аналізе мёртвых суфіксаў і прыставак.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская граматыка: У 2 ч. — Мінск: Навука і тэхніка. — Ч. 1. Фаналогія Арфаэпія. Марфалогія. Словаўтварэнне. Націск, 1985.
- Шакун Л. М. Словаўтварэнне. Мінск: Вышэйшая школа, 1978.
- Шуба П. П. Сучасная беларуская мова. Марфаналогія. Марфалогія. Мінск, 1987.
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |