Эсфір Гурэвіч
Эсфір Гурэвіч | |
Дата нараджэньня | 22 лістапада 1921 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 20 жніўня 2015[1] (93 гады) |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Занятак | літаратуразнаўца |
Навуковая сфэра | літаратуразнаўства |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філялягічных навук[d] |
Гурэвіч Эсьфір (Эся) Саламонаўна (22 лістапада 1921, Татарск, Смаленская вобласьць, РСФСР — 15 жніўня 2015, Кліўлэнд, ЗША) — беларуская літаратуразнаўка. Доктар філялягічных навук (1973).
Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Нарадзілася ў сям’і сшывальшчыка. Скончыла філялягічны факультэт Маскоўскага пэдагагічнага інстытуту імя У. І. Леніна ў 1941 годзе, асьпірантуру пры Інстытуце літаратуры, мовы і мастацтва АН БССР у 1949 годзе. Удзельніца Вялікай Айчыннай вайны. З 1950 году працавала ў Інстытуце літаратуры АН БССР (у 1952—1957 навуковы сакратар інстытуту, з 1957 старэйшы навуковы супрацоўнік). З 1995 году жыве ў Кліўлэндзе (ЗША).
Дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дасьледавала гісторыю беларускай літаратуры (творчасьць Я. Купалы, Я. Маўра, М. Лынькова, В. Віткі, Я. Брыля і інш.), праблемы беларускай дзіцячай літаратуры.
Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- «Творчая гісторыя раманаў Мікалая Астроўскага» (1957)
- «Беларуская дзіцячая літаратура (1917—1967)» (1970)
- «Пафас гэраічнасьці» (1979)
- «Дзіцячая літаратура Беларусі» (1982)
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Беларуская энцыкляпэдыя. У 18 т. Т. 5. — Мінск, 1997.
- Беларускія пісьменьнікі : біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. Т. 2. — Мінск, 1993.
- Беларускія пісьменьнікі (1917–1990). — Мінск, 1994.
- Энцыкляпэдыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. Т. 2. — Мінск, 1985.