Перайсьці да зьместу

Эпас пра Гільгамэша

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эпас пра Гільгамэша
Гліняная таблічка з фрагмэнтам «Эпасу пра Гільгамэша». Брытанскі музэй.
Жанр: эпас
Мова арыгіналу: акадзкая
Год напісаньня: каля 2100 да н. э.
Носьбіт: гліняныя таблічкі

«Э́пас пра Гільгамэ́ша» — адзін з найстаражытнейшых захаваўшыхся літаратурных твораў у сьвеце, які быў створаны ў XXII стагодзьдзі да н. э. у Старажытным Шумэры. Меркаваць аб ім можна толькі па значна пазьнейшых сьпісах з клінапіснай бібліятэцы Ашурбанапала, цара Асырыйскага, якія адносяцца да VII стагодзьдзя да н. э. Згодна зь іншай вэрсіяй, твор ствараўся напрацягу некалькіх тысячаў гадоў.

Захаваліся асобныя шумэрскія песьні пра Гільгамэша й Энкіду. У першай палове гісторыі разглядаецца Гільгамэш, уладар Урука, і Энкіду, дзікі чалавек, створаны богамі, каб перашкодзіць Гільгамэшу ў прыгнятаньні насельніцтва Ўрука. Пасьля таго, як Энкіду спазнае цывілізацыю праз сэксуальныя стасункі з прастытуткай, ён выпраўляаецца ва Ўрук, дзе кідае выклік Гільгамэшу ў выпрабаваньні на трываласьць. Гільгамэш перамагае ў конкурсе, аднак абодва становяцца сябрамі. Яны выяўляюць, што ў іх адзіны вораг — Хумбаба, які ахоўвае сьвятыя кедры. За іхнімі подзьвігамі сочаць богі, якія у шумэрскіх песьнях носяць шумэрскія імёны, у эпасе пра Гільгамэша — акадзкія. Але ў шумэрскіх песьнях адсутнічае адзіны зьвязны стыржань аповесьці, які быў знойдзены акадзкім песьняром. Моц характара акадзкага Гільгамэша, веліч ягонай душы — ня ў зьнешніх праяўленьнях, а ў адносінах з чалавекам Энкіду. «Эпас пра Гільгамэша» — гэта гімн сяброўству, якое ня проста садзейнічае перамаганьню зьнешніх перашкодаў, але й авысакароджвае.

Таксама ў эпасе адлюстраваны многія погляды філязофіі таго часу на навакольны сьвет, то бок элемэнты касмагоніі, гісторыя пра «Вялікі патоп» у позьняй рэдакцыі, этыку, месца йі лёс чалавека, як то пошукі бесьсьмяротнасьці. Шмат у чым «Эпас пра Гільгамэша» параўноўваюць з творамі Гамэра — «Іліядай», за якую ён старэйшы на тысячу гадоў, і «Адысэяй».

Насьценная панэль з тэракоты з выявай Энкіду, сябра Гільгамэша, якая захоўваецца ў Ірацкім музэі.

З розных знойдзеных крыніцаў былі часткова рэканструяваныя дзьве асноўныя вэрсіі эпасу, як то стандартная бабілёнская вэрсія, альбо «Той, хто бачыў глыбіню», і старажытная бабілёнская вэрсія, альбо «Перавышаючы ўсіх іншых каралёў». Таксама былі адноўленыя пяць раньніх шумэрскіх паэмаў пра Гільгамэша, некаторыя зь іх ёсьць прымітыўнымі вэрсіямі канкрэтных эпізодаў бабілёнскай вэрсіі, іншыя не зьяўляюцца зьвязанымі гісторыямі.

Стандартная бабілёнская вэрсія

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Стандартная бабілёнская вэрсія была выяўленая Хормуздам Расамам у бібліятэцы Ашурбаніпала ў Нінэвіі ў 1853 годзе. Гэтая вэрсія была складзеная Сын-лекі-ўніні дзесьці паміж 1300 і 1000 гадамі да н. э. з папярэдніх тэкстаў[1].

Яна мае розныя ўступныя словы, якія былі ўзятыя ад старых вэрсіяў. Старэйшая вэрсія пачынаецца са словаў «перавышаючы ўсіх іншых каралёў», а стандартная бабілёнская вэрсія са словаў «той, хто бачыў глыбіню», спасылаючыся на таямніцы інфармацыі, якую прывёз Гільгамэш са сваёй сустрэчы з Утнапіштымам пра Эа, фантану мудрасьці[2]. Гільгамэш атрымаў веды пра тое, як пакланяцца багам, чаму сьмерць была прадвешчана людзям, што робіць караля добрым і як правільна жыць. Гісторыя Утнапіштыма, героя міту пра паводку, таксама можна знайсьці ў бабілёнскім эпасе Атрахасіс[3][4][5][6].

Гэтая вэпсія зьмяшчае 12 таблічак з тэкстам. Апошняя зь іх ёсьць працягам гісторыі 11-й, верагодна, яна была дапісаная ў больш позьні час[7]. Цікава, што на 12-й таблічцы аповяд мала адносіцца да добра прадуманай эпапэі 11-й таблічцы, то бок радкі на пачатку першай таблічцы прыводзяцца ў канцы 11-й, што дае цыклю канчатковасьць. Тэкст жа на апошняй таблічцы ёсьць блізкай копіяй больш раньняй шумэрскай казкі, у якой Гільгамэш пасылае Энкіду здабыць некаторыя ягоныя прадметы з падземнага сьвету, і ён вяртаецца ў выглядзе духу, каб зьвязаць прыроду падземнага сьвету з Гільгамэшам.

Старажытная бабілёнская вэрсія

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гэтая вэрсія эпасу, названая паводле фрагмэнту «Перавышаючы ўсіх іншых каралёў», складаецца з таблічак і фрагмэнтаў рознага паходжаньня й стану захаваньня[8]. У большасьці сваёй вэрсія застаецца няпоўнай, бо былі знойдзеныя толькі некалькі таблічак з тэкстам, а ў знойдзеных існуюць вялікія прабелы. Гэтая таблічкі называюць альбо паводле іхнага цяперашняга месцазнаходжаньня, альбо паводле месца, дзе яны былі знойдзеныя.

Таксама існуюць пяць гісторыяў, якія апавядаюць пра Гільгамэша, у выглядзе старых вершаў на шумэрскай мове[9]. Яны, верагодна, распаўсюджваліся незалежна, то бок не ў форме адзінага эпасу. Некаторыя імёны галоўных герояў у гэтых паэмах некалькі адрозьніваюцца ад пазьнейшых акадзкіх імёнаў, як то «Більгамэш» замест «Гільгамэша». Таксама ў гэтых паэмах ёсьць адрозьненьні ў дэталях, як то Энкіду ў шумэрскіх паэмах зьяўляецца слугой Гільгамэша.

Беларускі пераклад

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На беларускую мову твор, паводле нінэвійскай вэрсіі, пераклаў Лявон Баршчэўскі. Прадмову да выданьня 2024 г. напісала Галіна Сініла.

  1. ^ George 2003. С. 2.
  2. ^ George 2003. С. 70.
  3. ^ Tigay 1982. С. 23.
  4. ^ Tigay 1982. С. 218.
  5. ^ Tigay 1982. С. 224.
  6. ^ Tigay 1982. С. 238.
  7. ^ George 2003. С. 27—28.
  8. ^ George 2003. С. 101—126.
  9. ^ George 2003. С. 141—208.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]