Эмілі Ўотсан
Выгляд
Эмілі Ўотсан | |
| па-ангельску: Emily Watson | |
| Дата нараджэньня | 14 лютага 1967 (58 гадоў) |
|---|---|
| Месца нараджэньня | Лёндан, Вялікабрытанія |
| Месца вучобы | |
| Занятак | акторка |
| Гады дзейнасьці | 1991 — цяпер |
| Узнагароды | «БАФТА» (2012) |
| IMDb | 0001833 |
Э́мілі Ўо́тсан (па-ангельску: Emily Watson; нар. 14 лютага 1967, Лёндан, Ангельшчына, Вялікабрытанія) — анґельская акторка тэатру й кіно, ляўрэатка прэміі «БАФТА» за найлепшую жаночую ролю (2012).
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Эмілі Ўотсан нарадзілася 14 лютага 1967 у Лёндане. Скончыла Брыстальскі ўнівэрсытэт і Лёнданскую студыю драматычнага мастацтва[1]. У 1992 яе прынялі ў трупу Каралеўскага Шэксьпіраўскага тэатра. Дэбютавала ў кіно ў 1996 годзе[2].
Асабістае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Эмілі Ўотсан 1995 року выйшла замуж за актора Джэка Ўотэрса, зь якім гуляла ў Каралеўскім Шэксьпіраўскім тэатры. Восеньню 2005 ў іх нарадзілася дачка Джульет, а ў 2008 — сын Дылан.
Выбраная фільмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Год | Беларуская назва | Арыгінальная назва | Роля | |
|---|---|---|---|---|
| 2019 | с | Чарнобыль | Chernobyl | Ульляна Хамюк[3][4] |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Emily Watson: 'I had to put a lid on my grief… bury it deep down' 20 March 2011 г. Праверана 23.05.2019 г. (анг.)
- ↑ Transcribed from Sight & Sound Magazine, October 1996 issue. – Translated by Alexander Keiller Lars Von Trier (Breaking The Waves). Industrycentral.net. Праверана 23.05.2019 г. Архіўная копія ад 1 March 2010 г. (анг.)
- ↑ Беларускі актор сэрыялу «Чарнобыль»: «Паклікалі на ролю правай рукі прафэсара, а стаў галоўным лекарам» «Радыё Свабода»
- ↑ Зорка серыяла «Чарнобыль»: «Беларусь была найгоршым месцам на планеце» «Наша Ніва»
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Эмілі Ўотсан — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Эмілі Ўотсан (анг.) на сайце IMDb