Эмбэр Герд
Эмбэр Герд | |
па-ангельску: Amber Heard | |
Дата нараджэньня | 22 красавіка 1986[1][2] (38 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | акторка, кінаакторка, тэлеактор |
Навуковая сфэра | кінаакторства[d][4] |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm1720028 |
Эмбэр Герд (па-ангельску: Amber Laura Heard; нар. 22 красавіка 1986, Остын, Тэхас, ЗША) — амэрыканская акторка.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзілася і выхоўвалася ў Тэхасе, у прыгарадзе Остыну. У падлеткавым узросьце будучая акторка актыўна ўдзельнічала ў школьных тэатральных пастаноўках, здымалася ў рэклямных роліках і прымала ўдзел у рэклямных і палітычных кампаніях. Калі Эмбэр было 16 гадоў, яе лепшая сяброўка разьбілася ў аўтакатастрофэ. Тады Герд, якая вырасла ў каталіцкай сям’і, абвясьціла сябе атэісткай. У 17 год яна кінула каталіцкую акадэмію сьв. Міхаіла і выправілася ў Нью-Ёрк, дзе пачала працаваць мадэлькай. Такая прафэсія, зрэшты, яе не прыцягвала, і неўзабаве яна выправілася ў Лос-Анджэлес у пагоні за марай — кар’ерай акторкі.
У Лос-Анджэлесе Герд пачала кар’еру з эпізадычных роляў многіх тэлесэрыялах: у пілётнай сэрыі «Джэка і Бобі» ў ролі Ліз (2004), у сэрыяле «Гара» (2004) у ролі Райлі і ў «А. С.- адзінокіх сэрцах», дзе ў Эмбэр была кароткая і яркая роля дзяўчыны-прадавачкі. У тым жа 2004 годзе Герд упершыню зьнялася ў кіно ў фільме «У прамянях славы», згуляўшы ролю Марыі. Потым была роля Шэй у «Зёлкі ваўкалака», малабюжэтнай стужцы жахаў, а таксама ролі другога пляну ў карцінах «Забойная сэксуальнасьць» (2005), «Цана расплаты» і «Тут і зараз» (2006). Прыкметнай працай стала роля Альмы ў «Альфа Дог» — у гэтым фільме, як і ў «Паўночнай краіне», яе партыі былі больш значнымі.
Пасьля Эмбэр запрасілі здымацца ў сэрыяле «Таямніцы Палм-Спрынгс» (па-ангельску: Hidden Palms) у ролі Грэты Мэт’юз, якая губляе маці і каханага і пачынае сябраваць з галоўным антыгероем сэрыялу Джоні. Каб атрымаць гэтую ролю, Эмбэр прыйшлося схуднець — за 4 месяцы жорсткай дыеты яна страціла 11 кіляграмаў вагі. У выніку сэрыял выйшаў у этэр канала CW Network, аднак з 12 сэрыяў гледачы ўбачылі толькі 8; пасьля чаго сэрыял зьнялі з этэру. Наступным праектам каторкі стаў фільм жахаў «Усе хлопцы кахаюць Мэндзі Лэйн», дзе яна гуляла галоўную ролю. Прэм’ера фільма адбылася на кінафэстывалі ў Таронта, але ў брытанскіх кінатэатрах фільм быў паказаны толькі праз год.
У 2007 годзе акторка зьнялася ў кароткамэтражцы «Дзень 73 З Сарай», а потым — у стужцы «Ашаламленьне». У 2008 годзе зьнялася ў камэдыі «Ананасавы экспрэс», а таксама ў спартовай драме «Ніколі не здавайся». Гэта роля прынесла акторцы ня толькі грошы, але і значны ўзрост папулярнасьці. У 2008 годзе Эмбэр зьнялася ў фільме «Інфарматары». У самым канцы 2008 году акторка зьнялася ў карцінах «Рака-пытаньне» і «Сямейка Джонзаў». Потым былі фільмы «Зомбілэнд» (2009), дзе Эмбэр выканала невялікую ролю аб’екта жарсьці героя Джэсі Айзэнбэрга, нечакана пераўтвораную ў зомбі, фільм жахаў «Айчым» і камэдыя «З ваччу сышоў і з памяці зваліўся».
У 2010 годзе Эмбэр згуляла ў фільмах «Палата» Джона Карпэнтэра і «Ды наступіць цемра», а ў 2011 годзе — «Ромавы дзёньнік», дзе галоўную ролю в выканаў Джоні Дэп.
Асабістае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]3 лютага 2015 году абралася шлюбам з Джоні Дэпам, зь якім да гэтага сустракалася 3 гады. 23 траўня 2016 году Эмбэр запатрабавала разжэнства, праз тры дні пасьля сьмерці маці Дэпа. У студзені 2017 году разжэнства было афіцыйна аформленае. Іхны развод прыцягнуў увагу СМІ, калі Герд заявіла, што Дэп быў жорсткім да яе на працягу ўсіх іх адносін. Дэп падаў позву на Герд праз абвінавачаньне ў паклёпе за калёнку, якую яна напісала ў Washington Post у 2018 годзе.
1 чэрвеня 2022 году калегія прысяжных у судзе штату Вірджынія прызнала, што сьцьвярджэньні акторкі Эмбэр Герд, былой жонкі галівудзкага актора Джоні Дэпа, пра тое, што яна была ахвярай хатняга гвалту, ёсьць паклёпам. Прысяжныя прыйшлі да высновы, што за абвінавачаньнямі Герд на адрас былога мужа стаяў злы намер, і пастанавілі, што Герд павінна сплаціць Дэпу 15 млн даляраў кампэнсацыі. Таксама прысяжныя прысудзілі Герд кампэнсацыю ў два мільёны даляраў на сустрэчную позву. Герд абвінаваціла Дэпа ў жорсткім абыходжаньні, калегія задаволіла пазоў часткова[5].
У 2017 годзе сустракалася з інжынэрам і міліярдэрам Іланам Маскам. 8 красавіка 2021 году ў Эмбэр нарадзілася дачка Ўна Пэйдж Герд.
Прэміі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Прэмія «Малады Галівуд» 2008 году.
- Прэмія Міжнароднага кінафэстывалю ў Даласе 2010 году.
- Прэмія галівудзкага кінафэстывалю 2011 году за фільм «Ромавы дзёньнік».
- Эмбэр Герд увайшла ў сьпіс «100 самых сэксуальных жанчынаў» паводле вэрсіі часопіса «Maxim» у 2008 і 2009 гадах, а таксама ў аналягічныя рэйтынгі «FHM» таго ж пэрыяду.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Amber Heard // filmportal.de — 2005.
- ^ Amber Heard // GeneaStar
- ^ IMDb (анг.) — 1990.
- ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Суд абавязаў былую жонку Джоні Дэпа выплаціць яму $15 млн кампэнсацыі за паклёп, Радыё Свабода, 1-06-2022
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Эмбэр Герд (анг.) на сайце IMDb