Перайсьці да зьместу

Эльгыгытгын

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Возера
Эльгыгытгын
Эльгыгытгын
Панарама Эльгыгытгыну
Панарама Эльгыгытгыну
Возера Эльгыгытгын
Краіна Расея
Плошча 119 км²
Плошча вадазбору 293 км²
Максымальная глыбіня 174 м
Найбольшая даўжыня 12 км
Найбольшая шырыня 12 км
Вышыня над узроўнем мора 492 м
Аб’ём вады 14,1 км³
Каардынаты 67°30′ пн. ш. 172°00′ у. д. / 67.5° пн. ш. 172° у. д. / 67.5; 172Каардынаты: 67°30′ пн. ш. 172°00′ у. д. / 67.5° пн. ш. 172° у. д. / 67.5; 172
Эльгыгытгын на мапе Расеі
Эльгыгытгын
Эльгыгытгын
Эльгыгытгын
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Эльгыгы́тгын — кратэрнае возера на Чукотцы ў Расеі. Разьмешчана на Чукоцкім пласкагор’і, прыкладна ў 390 кілямэтрах на паўночны захад ад Анадыру. Назва перакладаецца з чукоцкай мовы як «возера няталага лёду»[1].

Возера ўяўляе асаблівую цікавасьць для навукоўцаў, паколькі яно ніколі не было пакрыта ледавікамі. Гэта дазволіла бесьперапынна нарошчваць возера 400 мэтраў ападкавых парод на дне возера і такім чынам назапасіць інфармацыю аб дагістарычных зьменах клімату[1][2].

Большую частку году паверхня возера пакрыта лёдам, у некаторыя гады ён не пасьпявае растаць нават летам[1]. Берагі возера скаваныя вечнай мерзлатой, ейная таўшчыня налічвае 481 мэтраў[3]. У возера ўпадае каля 50 прытокаў, з возера выцякае рака Энмываам. Сталыя паселішчы людзей паблізу возера адсутнічаюць, таму да яго няма дарогі.

  1. ^ а б в «Эльгыгытгын — озеро нетающего льда». Russian Mystery.
  2. ^ Тайны озера Эльгыгытгын. Etnuc.ru
  3. ^ СВТГУ. «Гидрогеология СССР» / под ред. О. Н. Толстихина. — Москва: Недра, 1972. — Т. XXVI. — С. 70, табл. 7. — 297 с. — 1500 экз.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эльгыгытгынсховішча мультымэдыйных матэрыялаў