Электрычнае жыцьцё Луіса Ўэйна
Электрычнае жыцьцё Луіса Ўэйна | |
па-ангельску: The Electrical Life of Louis Wain | |
Жанр | драматычны фільм і біяграфічны фільм |
---|---|
Рэжысэр | |
У ролях |
|
Дата выхаду | 2021 |
Працягласьць | 111 хвіліна |
Краіна | |
Мова | ангельская мова |
Старонка на IMDb |
«Электрычнае жыцьцё Луіса Ўэйна» (па-ангельску: The Electrical Life of Louis Wain) — брытанскі біяграфічны камэдыйна-драматычны фільм 2021 году рэжысэра Ўіла Шарпа. Сцэнар быў падрыхтаваны Шарпам і Саймана Стывэнсанам, апошні зь якіх ёсьць аўтарам ідэі[1]. Галоўныя ролі выканалі Бэнэдыкт Камбэрбэтч, Клэр Фой, Андрэа Райзбара і Тобі Джонз. Прэм’ера кінастужкі адбылася 2 верасьня 2021 году на 48-м Тэльюрайдзкім кінафэстывалі[2][3], а ў пракат у ЗША стужка патрапіла 5 лістапада 2021 году. У кінатэатры Вялікабрытаніі зьявіўся 1 студзеня 2022 году.
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1881 годзе па сьмерці бацькі Луіс Ўэйн (Бэнэдыкт Камбэрбэтч) застаецца адзіным мужчынам у сям’і, дзе акрамя яго маецца пяць сясьцёр і маці, становічыся галоўным карміцелем. Ён працуе няпоўны дзень ілюстратарам у газэце лёнданскіх ілюстраваных навінаў пад рэдактарствам сэра Ўільяма Інграма (Тобі Джонз). Інграм прапануе яму працу на поўны працоўны дзень, але Ўэйн адмаўляецца, каб паспрабаваць свае сілы ў стварэньні музыкі і драматургіі, але ані адно зь ягоных пачынаньняў ня мае посьпеху. Луіс наймае Эмілі Рычардсан (Клэр Фой) новай гувэрнанткай для сваіх сясьцёр, і абодва імгненна закохваюцца да расчараваньня старэйшай сястры Кэралайн (Андрэа Райзбара). У тэатры яны цалуюцца, што стаецца прычынай звальненьня Рычардсан, але пара працягвае свае стасункі.
Ўэйн і Рычардсан пабіраюцца шлюбам і зьязджаюць зь Лёндану ў асабісты маёнтачак. Кэралайн расчароўваецца ў браце, бо сацыяльны статус Рычардсан лічыцца ніжэйшых за статус іхняй сям’і. Маладыя бавяць час адзін з адным, а Ўэйн бярэ больш працы, каб утрымліваць сям’ю. Празь некалькі месяцаў у Эмілі дыягнастуюць рак малочнай залозы. Ідучы па сельскай мясцовасьці, яны бяруць дахаты бадзяжнага кацяняці, якога наракаюць Пітэрам, каб замясьціць сваё гора клопатам аб жывёле. Практыка трыманьня котак у якасьці хатняга гадаванца была незвычайнай у віктарыянскую эпоху. Луіс пачынае маляваць карціны зь Пітэрам. Стан Эмілі пагаршаецца, а малюнкі Ўэйна з катамі сталіся больш незвычайнымі. Эмі заклівае паказаць свае творы працадаўцу, які даў дазвол на публікацыю сэрыі малюнкаў. У выніку Эмілі памірае, а Ўэйн здабыў вялікі посьпех з сваімі творамі. Луіс пачынае маляваць больш котак, каб справіцца са стратай сваёй каханай. Да 1891 году карціны Ўэйна становяцца вельмі папулярнымі, але сям’я не жыве ў раскошы, бо Ўэйн ніколі не афармляў аўтарскія правы на свае творы.
Што яшчэ горш, Мэры (Гэйлі Скуайрз), малодшая зь сясьцёр, пачынае праяўляць прыкметы псыхічнага разладу. У гэты ж час памірае Пітэр. Запазычанасьць прымушае сям’ю зьехаць з дому ў Гэмпстэдзе. Дзякуючы дапамогі сэра Інграма сям’я пераязджае ў адзін зь ягоных маёнткаў. Луіс спрабуе пашырыць сваю папулярнасьць у ЗША, але ў хуткім часе даведваецца, што ягоная маці памірае. На просьбу Кэралайн Луіс вяртаецца ў Ангельшчыну. У гэты ж час Мэры памірае ад грыпу. Да таго ж, Інграм, пакутуючы на падагру, памірае, і сям’я пераязджае ў маленькую кватэру ў Лёндане. У 1917 годзе Кэралайн сыходзіць зь жыцьця. Страты Эмілі, маці, Мэры, Пітэра, сэра Ўільяма і Кэралайн прыводзяць да псыхічнага разладу Луіса, і яго накіроўваюць у Спрынгфілдзкі шпіталь для псыхічна хворых. У наступным ён перанакіроўваўся ў іншыя больш прэстыжныя шпіталі, але марамі заставаўся разам з Эмілі.
Крытыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На агрэгатары аглядаў Rotten Tomatoes фільм мае ўхваленьне ў 70% зь сярэднім рэйтынгам 6,5 з 10 магчымых пунктаў, базуючыся на 122 рэцэнзіях крытыкаў. Metacritic надаў фільму сярэднеўзважаных 62 балаў з 100 магчымых, палягаючы на 28 рэцэнзіях кінакрытыкаў, што сьведчыць наагул спрыяльныя водгукі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Brit List topped by Matinee Idol, Gateway 6». Screen.
- ^ «Telluride Film Festival Program Guide». Telluride Film Festival.
- ^ «Telluride Film Festival: Will Smith's 'King Richard', Peter Dinklage Musical 'Cyrano', Joaquin Phoenix In 'C’mon C’mon', Ken Branagh’s 'Belfast' Set To Premiere». Deadline Hollywood.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Электрычнае жыцьцё Луіса Ўэйна (анг.) на сайце IMDb
- Электрычнае жыцьцё Луіса Ўэйна на сайце «Rotten Tomatoes» (анг.)
- Электрычнае жыцьцё Луіса Ўэйна на Metacritic