Перайсьці да зьместу

Элеанор Ўорэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Элеанор Ўорэн
Дата нараджэньня 15 чэрвеня 1919(1919-06-15)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 25 жніўня 2005(2005-08-25) (86 гадоў)
Месца сьмерці
Занятак музычны пэдагог
Інструмэнты віялянчэль
Узнагароды
сябра ордэна Брытанскай імпэрыі

Элеанор Кэтрын Ўорэн (па-ангельску: Eleanor Catherine Warren; 15 чэрвеня 1919, Лёндан — 25 жніўня 2005, Оўдбі, графства Лэстэршыр) — ангельская віялянчалістка.

Вучылася ў Лёнданскай віялянчэльнай школе, у пасьляваенныя гады брала дадатковыя ўрокі ў П’ера Фурнье і Паблё Казальса. Канцэртавала да 1964 году, часта выступаючы з Ангельскім камэрным аркестрам. У 1964 годзе па стане здароўя адмовілася ад выступаў і стала працаваць на радыёстанцыі BBC, дасягнуўшы да 1975 году пасады дырэктара музычнага вяшчаньня. У 1977 годзе пакінула радыё і ўзначаліла катэдру струнных у Каралеўскім Паўночным музычным каледжы ў Манчэстэре. Затым Ўорэн ў 1984—1995 гадах кіравала аддзяленьнем камэрнай музыкі ў Гілдгольскай школе музыкі, а ў 1985—1996 гадах адначасова ў Каралеўскім музычным каледжы.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]