Народны танец

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Наро́дныя та́нцы — танцы, якія маюць усе ці некаторыя з наступных прызнакаў:

  • выконваюцца людзьмі без спэцыяльнай падрыхтоўкі, часта пад традыцыйную музыку;
  • звычайна не прызначаныя для выступаў на сцэне, хоць пазьней могуць быць пад іх аранжыраваныя;
  • традыцыйнае выкананьне пераважае над інавацыйным (хоць з часам традыцыі зьмяняюцца)
  • новыя танцоры навучаюцца візуальна ад іншых танцораў.

Сустракаюцца таксама варыянты назваў «этнічны танец» ці «традыцыйны танец», хоць апошні панятак можа ўключаць і цырыманіяльныя танцы. З народных танцаў выйшлі разнастайныя бальныя танцы.

Тэрміны «этнічны» і «традыцыйны» выкарыстоўваюцца, калі неабходна падкрэсьліць культурныя карані танцу. У гэтым сэнсе амаль усе народныя танцы ёсьць этнічнымі. Некаторыя танцы, напрыклад, полька, перайшлі за этнічныя межы і нават мяжу між «народным» і «бальным танцамі», у такім разе этнічныя адрозьненьні падкрэсьліваюцца асобна: чэская полька, нямецкая полька.

Ня ўсе этнічныя танцы ёсьць народнымі; напрыклад, рытуальныя танцы ня лічацца народнымі. Рытуальныя танцы з-за свайго прызначэньня звычайна завуцца «рэлігійнымі».

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Народны танецсховішча мультымэдыйных матэрыялаў