Перайсьці да зьместу

Шэн Шыцай

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шэн Шыцай
Дата нараджэньня 3 сьнежня 1895(1895-12-03)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 13 ліпеня 1970(1970-07-13) (74 гады)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак палітык

Шэн Шыцай (па-кітайску: 盛世才) (1897 — 13 ліпеня 1970) — кітайскі ваенны дзяяч, губэрнатар Сіньцзяна.

Нарадзіўся ў Кайюані у правінцыі Ляонін. У 1931 годзе Шэн Шыцай быў прызначаны тагачасным генэрал-губэрнатарам Цзінь Шужэнем (кіт. 金樹仁) на пост афіцэра кіраваньня нагляду (душу) і пасаду інструктара пры ваеннай вучэльні[1]. У кастрычніку 1933 году ў выніку чарговага палітычнага перавароту, зьдзейсьненага белагвардзейцамі пры падтрымцы далучыўшыхся да іх шырокіх народных масаў, Цзінь Шужэнь быў пазбаўлены ўлады. На губэрнатарскую пасаду ў Сіньцзяне ўзышоў Шэн Шыцай. Пры падтрымцы Савецкага Саюзу падавіў мусульманскае паўстаньне ў Сіньцзяне, але ўзамен на падтрымку быў вымушаны пайсьці на некаторыя пагадненьні з СССР, па якім Савецкі Саюз фактычна атрымліваў кантроль над Сіньцзянам. Па патрабаваньні Сталіна ў 1939 годзе Шэн Шыцай уступіў у Камуністычную Партыю Савецкага Саюзу (КПСС).

Крыніцы і заўвагі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]