Шыншылявыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шыншылявыя
Chinchilla lanigera1.jpg
Chinchilla lanigera — тыповы від
Клясыфікацыя
Царства Жывёлы (Animalia)
Тып Хордавыя (Chordata)
Падтып Хрыбетныя (Vertebrata)
Надкляса Чатырохногія (Tetrapoda)
Кляса Сысуны (Mammalia)
Падкляса Зьвяры (Theria)
Інфракляса Пляцэнтарныя (Placentalia)
Атрад Грызуны (Rodentia)
Падатрад Hystricomorpha
Сямейства Шыншылявыя
Бінамінальная намэнклятура
Chinchillidae
Bennett, 1833

Шыншылявыя (Chinchillidae) — сямейства клясы сысуноў, якое ўключае 3 сучасныя роды і 6 сучасных відаў[1]. Яны насяляюць невялікую частку Паўднёвай Амэрыкі. Сустракаюцца як на раўнінах з невялікай вышынёй над узроўнем мора, так і ў высакагор'ях Анд, да вышыні 6000 м. Выкапныя рэшткі вядомыя ад раньняга алігацэну Паўднёвай Амэрыкі[2][3].

Члены гэтага сямейства — сярэднія (500 грам) і буйныя (8 кг) грызуны з густым мяккым валасяным полагам; заднія канечнасьці добра развітыя, даўжэйшыя за пярэднія; вочы вялікія; вушы вялікія. Хвост пухнаты, ад кароткага да ≈1/3 даўжыні цела. Валасяны полаг шэрага або шэра-карычневага колеру на верхніх і больш бледнага колеру на ніжніх частках цела. Зубная формула: 1/1, 0/0, 1/1, 3/3 = 20 зубоў[3][2].

Члены гэтага сямейства каланіяльныя, жывуць групамі ад некалькіх асобін да сотняў. Яны ў першую чаргу вэгетарыянцы. Члены падямейства Chinchillinae дзённыя жывёлы, якія шукаць прытулку ў норах або расколінах скал. Члены падямейства Lagostominae жывуць на раўнінах і будуюць шырокія сыстэмы нор[3][2].

Сыстэматыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сямейства шыншылявыя (Chinchillidae)

    • род †Eoviscaccia
  • падсямейства Chinchillinae
    • род шыншыла (Chinchilla) — віды Ch. chinchilla і Ch. lanigera
    • род віскаша (Lagidium) — віды L. ahuacaense, L. viscacia, L. wolffsohni
  • падсямейства Lagostominae
    • род Lagostomus — віды L. maximus і †L. crassus
    • род †Pliolagostomus
    • род †Prolagostomus

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ The Mammal Diversity Database(анг.). American Society of Mammalogists. Праверана 22.10.2021 г.
  2. ^ а б в Myers, P. (2000) Chinchillidae(анг.). Animal Diversity Web. Праверана 22.10.2021 г.
  3. ^ а б в Vaughan T., Ryan J., Czaplewski N. Mammalogy. — Jones & Bartlett Learning, 2011. — С. 227. — 750 с. — ISBN 9780763762995(анг.)