Шылаплаві
Выгляд
Шылаплаві (па-грузінску: შილაფლავი) — традыцыйная памінальная[1] ўсходнегрузінская(d) страва з бараніны альбо грыбоў[2]; паўвадкі плоў[3].
Прыгатаваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У казане на сярэднім вагні растапіць нарэзаны курдзючны тлушч. Дадаць тлустую бараніну, нарэзаную парцыйнымі кавалкамі. Да смажанага мяса дадаць дробна нарэзаную цыбулю. Як цыбуля пажаўцее, дадаць прамыты рыс. Празь 10 хвілінаў дадаць ваду і спэцыі (дроблены чорны перац, кмен). Страву цэлы час трэба перамешваць, каб яна не падгарала. Вады мусіць быць у 5-6 разоў болей за рыс, каб страва атрымлівалася вадкай[2].
У пост замест мяса плаві робяць з грыбоў[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Georgian Funeral Rice (анг.) Recipes Праверана 29 красавіка 2024 г.
- ^ а б Natalie Sanadze. (22 верасьня 2022) Ритуальная еда в Грузии — шилаплави (рас.) café con nata. Livejournal. Праверана 29 красавіка 2024 г.
- ^ „Шила“-плов (рас.) Грузинская кухня Праверана 29 красавіка 2024 г.
- ^ Natalie Sanadze. (24 кастрычніка 2022) Шилаплави с грибами (рас.) café con nata. Livejournal. Праверана 29 красавіка 2024 г.