Штрэйкбрэхер

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Штрэйкбрэхер (па-нямецку: Strеіkbrecher, даслоўна — «стачкалом», г. зн. які ломіць стачку) — асоба, якая[1] наймаецца на боку падчас страйку, якая адмаўляецца браць удзел у страйку ды падтрымваць страйкоўцаў, якая займае бок адміністрацыі ў яе спрэчцы са страйкоўцамі ды падтрымвае яе сваім выхадам да працы ў пэрыяд страйку. У пераносным сэнсе мае значэньне здраднік агульных зацікаўленьняў.

Эканамічным асноваю штрэйкбрэхерства зьяўляецца беспрацоўе. Іх выкарыстаньне зьяўляецца сусьветнай зьявай; аднак многія краіны прынялі законы, што забараняюць іх выкарыстаньне, калі яны падрываюць працэс калектыўных перамоваў. У ЗША страйкоўцы выкарыстоўваюцца больш часта, чым у любай іншай прамыслова разьвітай краіне[2].

Міжнароднае права[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Права на страйк проста не згадваецца ні ў адной канвэнцыі Міжнароднай арганізацыі працы (МАП) [3], аднак Камітэт МАП па волі зьяднаньняў усталяваў прынцыпы права на страйк у адпаведнасьці зь дзейнымі пастановамі [4]. Сярод дамоў па правах чалавека толькі Міжнародны пакт пра эканамічныя, сацыяльныя ды культурныя правы ўтрымвае пункт, што бароніць права на страйк. Аднак, як і Сацыяльная хартыя 1961 году, Пакт дазваляе кожнай якая падпісала краіне абмяжоўваць права на страйк.

Аднак Камітэт МАП па волі зьяднаньняў ды іншыя органы МАП вытлумачылі ўсе асноўныя канвэнцыі МАП як абарону права на страйк як найважнага элемэнта волі зьяднаньняў. Прыкладам, МАП пастанавіла, што «права на страйк зьяўляецца неадымным вынікам права на зьяднаньні, абароненага Канвенцыяй № 87» [5].

МАП таксама прыйшла да высновы, што замена страйкоўцаў, хоць і не супярэчыць пагадненьням МАП, але спалучана з сур’ёзнымі рызыкамі злоўжываньняў ды ставіць прафзьвязныя волі «пад сур’ёзную пагрозу» [5],[6].

Эўрапэйская сацыяльная хартыя 1961 году была першым міжнародным пагадненьнем, якое выразна бараніла права на страйк [2]. Тым ня менш, Хартыя Супольнасьці Эўрапейскага Зьвязу пра асноўныя сацыяльныя правы працаўнікоў дазваляе дзяржавам ЕС рэгуляваць права на страйк [7].

Нацыянальнае права[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Юрыдычна, права на страйк рэгулюецца падзелам 4 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь[8], дзе сказана, што прэзыдэнт мае права ды зусім прыпыніць альбо адклясьці правядзеньне страйку, а асобы, што ствараюць перашкоды для выкананьня сваіх працоўных абавязкаў штрэйкбрэхерам, прыцягваюцца да дысцыплінарнай, адміністрацыйнай альбо крымінальнай адказнасьці.

Эўропа[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ў большасьці эўрапэйскіх краінаў штрэйкбрэхеры выкарыстоўваюцца рэдка. Такім чынам, яны рэдка, калі наагул згадваюцца ў большасьці эўрапэйскіх нацыянальных законаў пра працу [2]. Як згадвалася вышэй, дзяржавы-чэлесы Эўрапэйскага Зьвязу павінны самі вызначаць сваю палітыку [7].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ International Labour Organization, Freedom of Association and Collective Bargaining: General Survey of the Reports... 1994.
  2. ^ а б в Norwood, Strikebreaking and Intimidation, 2002.
  3. ^ Human Rights Watch, Unfair Advantage: Workers' Freedom of Association in the United States Under International Human Rights Standards, 2000.
  4. ^ ILO principles concerning the right to strike 2000 ISBN 92-2-111627-1
  5. ^ а б International Covenant on Economic, Social and Cultural Rights, Article 8 (4).
  6. ^ Committee on Freedom of Association, Digest of Decisions of the Committee on Freedom of Association, 2006.
  7. ^ а б Maastricht Treaty on European Union, Protocol and Agreement on Social Policy, February 7, 1992, 31 LL.M. 247, paragraph 13 under "Freedom of association and collective bargaining."
  8. ^ Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь, разьдзел 4