Шпуля (рыбацтва)
Выгляд
Шпуля[1], ці шпулька — гэта прылада для захоўваньня валасьніку на рыбалоўнай снасьці, уяўляе сабой невялікую шпульку з ручкай для змотваньня валасьніку.
З дапамогай рыбалоўнай шпулькі, усталяванай на вудзільна, можна закідваць абсталяваньне з прынадай на вялікую адлегласьць (сьпінінг). Шпулька на вудзільне таксама палягчае выважваньне буйной рыбы.
Барабан шпулькі здольны зьмясьціць, як правіла, ад 30 м да 400 м валасьніку.
Дэталі шпулькі вырабляюцца з керамікі, вугляплястыку, плястыку і мэталю (алюмін, дзюралюмін, нержавельная сталь, тытан, бронза).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Спінінг // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 113. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).