Перайсьці да зьместу

Шкубанкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шкубанкі з сырам

Шкубанкі, або куцмах (па-чэску: škubánky, kucmoch ці kucmouch) — чэская страва з бульбы ў выглядзе шарыкаў, абсмажаных у муцэ.

Рэцэпт прыгатаваньня

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Складнікі:

Абабраную бульбу парэзаць вялікімі кавалкамі, заліць кіпнем і варыць да паўгатоўкі. Зьліць ваду, растаўчы бульбу, зрабіць некалькі адтулінаў да дна каструлі, засыпаць у іх муку і ўліць прыкладна палову адлітай вады. Каструлю накрыць крышкай і вытрымаць на невялікім агні 15-20 хвілінаў. Потым ваду зьліць, бульбу старанна перамяшаць, пасаліць. З атрыманай крутой масы выразаць круглай лыжкай шкубанкі (кавалкі сумесі авальнае формы), раскласьці на талерцы і паліць тукам. Перад падачай на стол пасыпаць цукрам і тоўчаным макам. Замест цукру і маку можна пасыпаць страву цёртым сырам ці тварагом.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]