Шарлёттаўн
| Шарлёттаўн | |||||
| Населены пункт | |||||
Шарлёттаўн узімку | |||||
| |||||
| Краіна | Канада | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Правінцыя | Востраў Прынца Эдўарда | ||||
| Дата заснаваньня | 1764 | ||||
| Горад з | 17 красавіка 1855 | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Мэр | Кліфард Д. Лі | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 44,33 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 49 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 46°14′ пн. ш. 63°09′ з. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 32 174 чал. (2006) | ||||
| Этнахаронімы | Charlottetonian[1] | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +1-902 | ||||
| Паштовы індэкс | C1A | ||||
| Сайт | charlottetown.ca (анг.) | ||||
| Шарлёттаўн на мапе Канады Шарлёттаўн | |||||
Шарлёттаўн (па-ангельску: Charlottetown) — сталіца і найбуйнейшы горад самай дробнай канадзкай правінцыі Востраў Прынца Эдўарда.
Насельніцтва — 32 174 жыхары (2006), мэтраполіі — 58 625 чалавек, у асноўным, беласкурыя. Больш за 91% — хрысьціяне, большасьць — каталікі і пратэстанты.
На месцы гораду раней былі індзейскія паселішчы (мікмакі). У 1720 годзе французы заснавалі цьвердзь, якая ў 1758 годзе перайшла пад кантроль ангельцаў. Сам Шарлёттаўн, названы ў гонар жонкі Георга III і будучай бабулі каралевы Вікторыі Шарлёты Мэкленбург-Страліцкай, быў заснаваны ў 1764 годзе, статус гораду атрымаў 17 красавіка 1855 году.
Горад таксама вядомы правядзеньнем у 1864 годзе канфэрэнцыі дэлегатаў ангельскіх і паўночнаамэрыканскіх калёніяў, якая заклала пачатак утварэньню Канадзкай канфэдэрацыі[2].
Шарлёттаўн інтэнсіўна наведваецца турыстамі, у горадзе захавалася шмат славутасьцяў канца XVIII—XIX стагодзьдзяў. Акрамя таго, у Шарлёттаўн часта заходзяць круізныя судны.
Клімат, як і па ўсім востраве, мяккі і вільготны, моцны ўплыў на надвор’е аказвае Атлянтычны акіян. Тэмпэратура студзеня-лютага — каля −7 °C, ліпеня-жніўня — +17-+18°С. Узімку назіраюцца адлігі і сьнегапады. Улетку пахмурна і дажджліва.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Charlottetown // Canadian Oxford Dictionary (нявызн.) — 2 — (untranslated): (untranslated), 2004. — 1830, 19 с. — ISBN 0-19-541816-6
- ↑ Charlottetown (анг.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Шарлёттаўн — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў