Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Канады

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гісторыя фармаваньня бягучага адміністрацыйнага падзелу Канады

Канада складаецца зь дзесяці правінцыяў і трох тэрыторыяў.

Правінцыі — гэта штаты, якія існуюць на падставе канадзкай канстытуцыі і якія валодаюць вышэйшай уладай у рамках сваёй кампэтэнцыі, незалежна ад фэдэральнага ўрада.

Канадзкія тэрыторыі — гэта адміністрацыйныя адзінкі, якія знаходзяцца ў падпарадкаваньні канадзкага фэдэральнага Парлямэнту, звычайным законам прадастаўляе некаторыя паўнамоцтвы іх мясцовым адміністрацыям.

Дзесяць сучасных правінцыяў: Албэрта, Брытанская Калумбія, Квэбэк, Манітоба, Новая Шатляндыя, Нью-Брансўік, Ньюфаўндлэнд і Лябрадор, Антарыё, Востраў Прынца Эдўарда і Саскачэван.

Тры тэрыторыі: Нунавут, Паўночна-Заходнія тэрыторыі і Юкан.

Разьмеркаваньне паўнамоцтваў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Разьмеркаваньне паўнамоцтваў, ці межаў адпаведных кампэтэнцыяў фэдэральнага ўраду і правінцыяў у асноўным прадугледжана ў артыкулах 91, 92 і 93 Канстытуцыйнага акту 1867. Пытаньні, не прадугледжаныя канстытуцыяй, знаходзяцца ў распараджэньні фэдэральнага ўраду; гэта тое, што мае пад сабой выражэньне астаткавага паўнамоцтва.

Кожная правінцыя мае свой парлямэнт, свой урад (прэм’ер-міністра, міністраў), свайго лейтэнант-губэрнатара, свой бюджэт, свае суды і г. д. Межы кампэтэнцыі правінцыяў уключае прыватную ўласнасьць і грамадзянскія правы, сацыяльныя праграмы, ахову здароўя, асьветніцтва, адпраўленьне правасудзьдзя, муніцыпальныя ўстановы і г. д. Правінцыі могуць узьнімаць падатак на даход і зьбіраць плату за ліцэнзію. Некаторыя зь іх атрымліваюць трансфэртныя і/ці ўраўняльныя плацяжы ад фэдэральнага ўраду на падставе адміністрацыйных пагадненьняў паміж двума ўзроўнямі ўраду.

Тэрыторыя зьяўляецца адміністрацыйнай адзінкай, якой фэдэральны Парлямэнт дазволіў мець заканадаўчы сход, але якая застаецца ў падпарадкаваньні ў Генэрал-губэрнатара Канады і ў падведамственнасьці ўраду Канады ў асобе камісара, што прызначаецца Палатай грамадаў. Тэрыторыя заўсёды ўтвараецца заканадаўчым чынам Парлямэнтам Канады. У тэрыторыях існуе палітычны рух, які выступае за прававую зьмену статуса тэрыторыі ў статус правінцыі.

Правінцыйныя і тэрытарыяльныя заканадаўчыя органы зьяўляюцца аднапалатнымі, дзьве правінцыі (Квэбэк і Новая Шатляндыя) скасавалі сваю раду па пытаньнях заканадаўства (верхняя палата не абіраецца), каб захаваць лішь абіраемы заканадаўчы сход. Працэдура правінцыйных заканадаўчых органаў падобная працэдуры канадзкай Палаты грамадаў. Галава ўраду кожнай правінцыі, называемы прэм’ер-міністрам, звычайна зьяўляецца галавой партыі, якая валодае найбольшай колькасьцю месцаў у заканадаўчым сходзе. Гэтак жа адбываецца і ў Юкане. Заканадаўчыя органы Паўночна-Заходніх тэрыторыяў і Нунавута ня маюць партыяў. У кожнай правінцыі каралеву прадстаўляюць лейтэнант-губэрнатары; у тэрыторыяхіх адпаведнікам зьяўляюцца камісары, якія прадстаўляюць хутчэй фэдэральны ўрад, чым непасрэдна каралеву, але ў цэлым выконваюць сымбюалічныя функцыі лейтэнант-губэрнатара.

Фэдэральныя ўлады і іх суадносіны з уладамі правінцыяў і тэрыторыяў

Канада Генэрал-губэрнатар Прем'ер-міністар Парлямэнт Парлямэнтар
Сэнат Палата грамадаў Сэнатар Дэпутат
Квэбэк Лейтэнант-губэрнатар Прем'ер-міністар н/д Нацыянальная Асамблея н/д Дэпутат Нацыянальнай Асамблеі
Антарыё Заканадаўчы сход Дэпутат Заканадаўчага сходу
Ньюфаўндлэнд і Лябрадор Палата асамблеі Дэпутат Палаты асамблеі
Новая Шатляндыя Дэпутат Заканадаўчага сходу
Іншыя правінцыі Заканадаўчы сход
Тэрыторыі Камісар Прэм'ер-міністар


Правінцыі і тэрыторыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У табліцы адзінкі пералічаныя ў парадку ўступленьня ў канадзкую канфэдэрацыю.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Канады
Палітычная мапа, якая дэманструе цяперашні адміністрацыйны падзел Канады.Квэбэк (горад)ТаронтаАтаваСэнт-Джонс (Ньюфаўндлэнд і Лабрадор)ФрэдэрыктанШарлатаўнГаліфакс (Новая Шатляндыя)ВініпэгІкалўітЕлаўнайфЎайтхорсВікторыя (Брытанская Калумбія)ЭдмантанРаджайна (Саскачэван)Паўночна-Заходнія тэрыторыіЮконБрытанская КалумбіяАльбэртаСаскачэванНунавутМанітобаАнтарыёНьюфаўндлэнд і ЛабрадорКвэбэкНью-БрансўікНовая ШатляндыяВыспа Прынца ЭдўардаВыспа Прынца Эдўарда
Палітычная мапа, якая дэманструе цяперашні адміністрацыйны падзел Канады.
Правінцыі
Сьцяг Адміністрацыйна адзінка Паштовы індэкс/
Адміністрацыйны цэнтар Найбольшы горад Уступление Насельніцтва
(2008)
Плошча (км²) Афіцыйныя
мова(ы)
Парлямэнт Канады
Зямля Вада Разам Палата грамадаў Сэнат
Антарыё (3) ON Таронта Таронта 1 ліпеня 1867 12 891 787 917 741 158 654 1 076 395 ангел.(1),
фр.(2)
107 24
Квэбэк (3) QC Квэбэк Манрэаль 7 744 530 1 356 128 185 928 1 542 056 фр. 75 24
Новая Шатляндыя (4) NS Галіфакс Галіфакс 935 962 53 338 1 946 55 284 ангел. 11 10
Нью-Брансўік (4) NB Фрэдэрыктан Сэнт-Джон 751 527 71 450 1 458 72 908 ангел., фр. 10 10
Манітоба (5) MB Вініпэг Вініпэг 15 ліпеня 1870 1 196 291 553 556 94 241 647 797 ангел.(1),
фр.(2)
14 6
Брытанская Калумбія (4) BC Вікторыя Ванкувэр 20 ліпеня 1871 4 428 356 925 186 19 549 944 735 ангел. 36 6
Востраў Прынца Эдўарда (4) PE Шарлаттаўн Шарлаттаўн 1 ліпеня 1873 139 407 5 660 5 660 ангел. 4 4
Саскачэван (6) SK Реджайна Саскатун 1 верасьня 1905 1 010 146 591 670 59 366 651 036 ангел. 14 6
Албэрта (6) AB Эдмантан Калгары 3 512 368 642 317 19 531 661 848 ангел. 28 6
Ньюфаўндлэнд і Лябрадор (7) NL Сэнт-Джонс Сэнт-Джонс 31 сакавіка 1949 508 270 373 872 31 340 405 212 ангел. 7 6
Тэрыторыі
Паўночна-Заходнія тэрыторыі NT Елаўнайф Елаўнайф 15 ліпеня 1870 42 514 1 183 085 163 021 1 346 106 ангел., фр., чыпэвіан, кры, гвычын, інуінактун, інувіалуктун, паўночна слэйві, паўднёвы слейві, тлічас 1 1
Юкан YT Ўайтхорс Ўайтхорс 13 ліпеня 1898 31 530 474 391 8 052 482 443 ангел., фр. 1 1
Нунавут NU Ікалўіт Ікалўіт 1 красавіка 1999 31 152 1 936 113 157 077 2 093 190 інуктітут, ангел., фр., інуінактун 1 1
Заўвагі:

(1) дэ-факта
(2) дэ-юрэ
(3) Да Канфэдэрацыі Антарыё і Квэбэк зьяўляліся часткамі Правінцыі Канада.
(4) Новая Шатляндыя, Нью-Брансўік, Брытанская Калумбія, Востраў Прынца Эдўарда да далучэньня да Канады былі асобнымі калёніямі.
(5) Манітоба была заснавана адначасова з Паўночна-Заходній тэрыторыяй
(6) Албэрта і Саскачэван былі створаны на землях, якія ўваходзілі ў склад Паўночна-Заходнія тэрыторыі .
(7) Ньюфаўндлэнд да далучэньня да Канады быў аўтаномным дамініёнам. Вобласьці Лябрадор была прызнаная уладаньнем Ньюфаўндлэнда ў 1927. Папраўкай да канстытуцыі ад 6 сьнежня 2001 назва правінцыі Ньюфаўндлэнд зьмянілася на Ньюфаўндлэнд і Лябрадор.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]