Шаргатуро

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шаргатуро
Асноўны складнік

Шаргатуро́ (па-вугорску: sárgatúró, літаральны пераклад «жоўты тварог») — вугорскі пачастунак на сьвята Вялікадня, які прынята гатаваць у каталіцкіх рэгіёнах, напрыклад у Сабольч-Сатма-Беразе[1][2][3].

Звычаі, зьвязаныя з шаргатуро, уключалі ў сябе прынясеньне кошыка зь ежай на Велікодную імшу, каб сьвятар асьвяціў сьвяточную ежу. У некаторых вёсках асьвячоны шаргатуро ў кошыку насілі па хаце, каб адагнаць зло[4].

Гатаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зьмешваецца малако, яйкі і цукар, паслья чаго кіпяцяць сумесь і часта памешваюць, пакуль яна не пачне камячыцца, як тварог. Потым дадаецца ваніль. Калі ўтварыліся камякі, сумесь кладуць у грубую тканіну і адціскаюць, каб выдаліць лішнюю вільгаць. Затым верхнюю частку тканіны перавязваюць стужкай і вывешваюць, каб яна вада сышла і сумесь зьліплася.[5]

Страву падаюць халоднай зь іншымі сьвяточнымі стравамі, такімі як вяндліна, калачы і вараныя яйкі. Акрамя асноўнага рэцэпту, сямейныя рэцэпты могуць мяняцца. Дадаюць разынкі, альбо карыцу, альбо мушкатовы гарэх у якасьці дадатковых спэцыяў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Magyari Márta (2009). «Görög katolikus húsvéti hagyományok Létavértesen». Bihari Múzeum Évkönyve 12-14. (in Hungarian): 191.
  2. ^ Ujváry Zoltán, Szathmáry V. Ibolya (1992). Néprajzi tanulmányok: Prof. Ujváry Zoltán tiszteletére (in Hungarian). Hajdú-Bihar Megyei Múzeumok Igazgatósága. p. 152.
  3. ^ «Sárgatúró, a kihagyhatatlan húsvéti étel» (in Hungarian). Felvidék ma. Retrieved 2020-04-05.
  4. ^ Petercsák Tivadar (1985). Népszokások Filkeházán (in Hungarian). Debrecen: A Kossuth Lajos Tudományegyetem Néprajzi Tanszékének Kiadványa.
  5. ^ «The Árpádhon Hungarian Settlement Family Treasures» cookbook, 1994.