Шакал звычайны
Шакал звычайны | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы (Animalia) |
Тып | Хордавыя (Chordata) |
Кляса | Сысуны (Mammalia) |
Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
Надатрад | Ляўразыятэрыі (Laurasiatheria) |
Атрад | Драпежныя (Carnivora) |
Падатрад | Сабакападобныя (Caniformia) |
Сямейства | Сабачыя (Canidae) |
Род | Canis |
Від | Шакал звычайны |
Бінамінальная намэнклятура | |
Canis aureus Linnaeus, 1758 | |
Арэал | |
Шакал звычайны[1] або Шакал азіяцкі[1] (Canis aureus) — жывёла клясы сысуноў атрада драпежных сабачыя (Canidae).
У 2016 годзе ўпершыню зафіксаваны на тэрыторыі Беларусі ў Бераставіцкім раёне[2]
Распаўсюджваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сустракаецца ў Азіі і Эўропі, на вышынях 0–2000 м. Дзякуючы сваёй устойлівасьці да засушлівых умоваў і ўсяеднаму рацыёну, шакал можа жыць у самых розных месцах пражываньня, пачынаючы ад паўзасушлівых рэгіёнаў і заканчваючы лясамі, мангравымі зарасьнікамі, сельскагаспадарчымі, сельскімі і паўгарадзкімі месцамі. Шакалы адважваюцца ноччу заходзіць у жытло людзей, каб харчавацца смецьцем. Звалкі таксама рэгулярна прыцягваюць шакалаў.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Даўжынёю складае ад 69 да 85 см, даўжыня хваста — 20–30 см, маса ад 6 да 14 кг, вышыня ў плячах 45–50 см. Лапы доўгія ў адносінах да цела, а лапы тонкія зь невялікімі падушачкамі. Морда і ногі доўгія. Хвост кароткі. Валасяны полаг звычайна грубы і ня вельмі доўгі, мае залаціста-жоўты колер, але ёсьць рэгіянальныя адрозьненьні.
Лад жыцьця
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Асноўнай сацыяльнай адзінкай ёсьць злучаная пара або злучаная пара і ейны маладняк. Усе іхныя паводзіны вельмі сынхранізаваныя. Сумеснае паляваньне важна для шакалаў. Сем’і ўтрымліваюць тэрыторыі плошчай ад двух да трох квадратных кілямэтраў цягам году. Шакалы вядуць выключна начны лад жыцьця ў раёнах, населеных людзьмі, але могуць быць часткова дзённымі ў іншых месцах. Яны капаюць пячоры дзеля хованкі або выкарыстоўваюць расколіны ў скалах або пячоры, выкапаныя іншымі жывёламі. Шакалы спажываюць 54% жывёльнай ежы і 46% расьліннай. Пры нагодзе ядуць падаль. Працягласьць жыцьця складае восем гадоў у дзікай прыродзе і да 16 гадоў у няволі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — ISBN 985-11-0279-2
- ^ У Гродзенскай вобласці з'явіўся вывадак шакалаў http://nn.by/?c=ar&i=177529
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Hoffmann, M.; Arnold, J.; Duckworth, J.W.; Jhala, Y.; Kamler, J.F.; Krofel, M. 2018. Canis aureus. The IUCN (анг.)
- Ivory, A. 1999. "Canis aureus" (On-line), Animal Diversity Web (анг.)
- Ronald M. Nowak Walker's carnivores of the world. — JHU Press, 2005. — ISBN 0801880327. (анг.)
Гэта — накід артыкула па біялёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |