Шакал

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шакал
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
КлясаСысуны (Mammalia)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
НадатрадЛяўразыятэрыі (Laurasiatheria)
АтрадДрапежныя (Carnivora)
ПадатрадСабакападобныя (Caniformia)
СямействаСабачыя (Canidae)
РодCanis
ВідШакал
Бінамінальная намэнклятура
Canis aureus
Linnaeus, 1758
Арэал
 [[wikispecies:Canis aureus
|Шакал на Віківідах]]

Шакал (Canis aureus) — жывёла клясы сысуноў атрада драпежных сабачыя (Canidae).

У 2016 годзе ўпершыню зафіксаваны на тэрыторыі Беларусі ў Бераставіцкім раёне[1]

Распаўсюджваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сустракаецца ў Азіі і Эўропі, на вышынях 0–2000 м. Дзякуючы сваёй устойлівасьці да засушлівых умоў і ўсяеднаму рацыёну, шакал можа жыць у самых розных месцах пражываньня, пачынаючы ад паўзасушлівых і заканчваючы лясамі, мангравымі зараснікамі, сельскагаспадарчымі, сельскімі і паўгарадскімі месцамі. Шакалы адважваюцца ноччу заходзіць у жытло людзей, каб харчавацца смеццем; звалкі таксама рэгулярна прыцягваюць і падтрымліваюць высокую шчыльнасьць шакалаў.

Постаць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Яго даўжыня складае ад 69 да 85 см, даўжыня хваста 20–30 см, маса ад 6 да 14 кг, вышыня ў плячах 45–50 см.

Лапы доўгія ў адносінах да цела, а ступні тонкія з невялікімі падушачкамі. Морда і ногі доўгія. Хвост кароткі. Валасяны полаг звычайна грубы і не вельмі доўгі, і залаціста-жоўтага колеру, але ёсць рэгіянальныя адрозненьні.

Лад жыцьця[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўнай сацыяльнай адзінкай ёсьць спарваная пара або спарваная пара і яе маладняк. Усе іх паводзіны вельмі сінхранізаваныя. Сумеснае паляваньне важна для шакалаў. Сям'і ўтрымліваюць тэрыторыі плошчай ад двух да трох квадратных кіламетраў на працягу года. Шакалы вядуць выключна начны лад жыцьця ў раёнах, населеных людзьмі, але могуць быць часткова дзённымі ў іншых месцах. Яны капаюць пячоры для хованкі або выкарыстоўваюць расколіны ў скалах або пячоры, выкапаныя іншымі жывёламі. Шакалы спажываюць 54% жывёльнай ежы і 46% расьліннай. Пры нагодзе бяруць падаль. Працягласьць жыцьця складае восем гадоў у дзікай прыродзе і да 16 гадоў у няволі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ У Гродзенскай вобласці з'явіўся вывадак шакалаў http://nn.by/?c=ar&i=177529