Шавец (фільм)
Шавец | |
па-ангельску: The Cobbler | |
Жанр | кінакамэдыя[1][2], драматычны фільм[1][2] і фэнтэзійны фільм[d] |
---|---|
Рэжысэр | |
Сцэнарыст | |
Прадусар | |
У ролях | |
Кампазытар | |
Апэратар | |
Мантаж | Том Макардл[d] |
Распаўсюд | Image Entertainment[d], Big Bang Media[d][6][7] і Netflix |
Дата выхаду | 2014 і 12 сакавіка 2015[6][7] |
Працягласьць | 99 хвіліна |
Краіна | |
Мова | ангельская мова |
Старонка на IMDb |
«Шаве́ц» (па-ангельску: The Cobbler) — камэдыйна-драматычны фільм ЗША 2014 году з элемэнтамі магічнага рэалізму. Рэжысэрам стужкі быў Том Макарці, які поруч з Полам Сада напісаў сцэнар. У фільме Адам Сэндлер выканаў ролю шаўца, які можа ўзяць аблічча каго заўгодна, надзеўшы ягоныя чаравікі. У фільме таксама здымаліся Кліф Сьміт, Элен Баркін, Мэлані Дыяс, Дэн Стывэнз, Фрыц Ўівэр, Юл Васкес, Стыў Бушэмі і Дастын Гофман.
Прэм’ера «Шаўца» адбылася на Міжнародным кінафэстывалі ў Таронта ў 2014 годзе, дзе ён быў паказаны ў разьдзеле адмысловых прэзэнтацыяў. У кінатэатры ЗША трапіў 13 сакавіка 2015 году. Твор атрымаў няўхвалу ад крытыкаў ды стаў касавым правалам, назьбіраўшы 6,5 мільёнаў даляраў пры бюджэце ў 10 мільёнаў даляраў.
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Фільм пачынаецца ў шавецкай майстэрні ў Нью-Ёрку ў 1903 году, дзе купа габрэяў абмяркоўваюць бандыта, які перасьледуе іхныя сем’і і справу. Шавец Пінкас Сімкін нясе пару чаравікоў злодзея да адмысловай швачнай машыны і тлумачыць свайму сыну, наколькі яна важная.
У наш час праўнук Пінкаса Макс Сімкін (Адам Сэндлер) працуе шаўцом, трымаючы ўласную лаўку. Ягоны сябар Джымі (Стыў Бушэмі) працуе побач і трымае цырульню. Макс здаецца ня вельмі зацікаўлены ва ўласнай справе, жыве з сваёй хворай маці Сарай (Лін Коэн) і сумуе па бацьку Абрагаму (Дастын Гофман). Мясцовы бандыт Леон Ладлоў (Кліф Сьміт) прыносіць яму свае чаравікі на направу. У Макса выходзіць з ладу ягоная швачная машына, таму ён выкарыстоўвае старую машыну свайго продка Пінкаса. Макс прымярае напраўлены абутак Ладлоў і ператвараецца ў яго. Зрузумеўшы, што можа рабіць магічная машына, Макс экспэрымэнтуе з тым, каб быць іншым, то бок гэтак ён едзе ў Чайнатаўн як кітаец, ходзіць у рэстаран як адзін чалавек і сыходзіць як іншы, не плоцячы за ежу. Макс вырашае парадаваць сваю маці, скарыстаўшыся чаравікамі свайго бацькі. Вячэра з Сарай у ролі Абрагама дае ёй яшчэ адзін шчасьлівы вечар.
На наступную раніцу Сара памерла, у выніку чаго Макс не правацаваў наступны тыдзень. Калі ён вяртаецца на працу, Ладлоў патрабуе абутак, зьневажаючы ягоную памерлую маці. Выкарыстоўваючы некалькі параў абутку, каб замаскавацца, Макс рушыць за Ладлоў і заходзіць у ягоную кватэру, каб забраць калекцыю гадзіньнікаў. У наступным Макс зьвязваецца ня толькі з самім Ладлоў, але і купай бандытаў, а таксама махляркай Элэйн Грынаўолт (Элен Баркін). Макс трапляе ў шэраг нязручных сытуацыяў, але магічным чынам усё для яго лёгка разьвязваецца. Калі, здаецца жыцьцё Макса нармалізуецца, ён зноў трапляе ў непрыемнае здарэньне, але прачынаецца ў цырульні Джымі. Сябар прызнаецца, што ён насамрэч ягоны бацька Абрагам, а сапраўдны Джымі даўно жыве ля Карыбскага мора. У захапленьні і ў гневе Макс абдымае бацьку, а Абрагам паказвае сыну сваю велізарную калекцыю абутку. Пасьля ён возіць сына па горадзе на сваім лімузіне, распавядаючы яму гісторыю пра тое, як швачная машына зьявілася ў іхняй сям’і.
Крытыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Шавец» быў блага сустрэты крытыкамі. На агрэгатары аглядаў Rotten Tomatoes фільм атрымаў рэйтынг 10%, базуючыся на 72 аглядах, зь сярэднеўзважаным балам 3,2/10. Паводле крытыкаў парталу фільм уяўляе сабою невялікі крок наперад у параўнаньні з папярэднімі камэдыямі Адама Сэндлера, але, не зважаючы на тое, што настрой кінастужкі ёсьць больш прымальны ў параўнаньні да звычайнага грубага гумару, ён усё яшчэ ня вельмі пераканаўчы[8]. На Metacritic кінастужка назьбірала 23 пункты з 100 мажлівых, грунтуючыся на 22 водгуках, што сьведчыць пра неўхвальнае прыняцьцё[9].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б http://www.imdb.com/title/tt3203616/
- ^ а б http://www.metacritic.com/movie/the-cobbler
- ^ http://www.bbfc.co.uk/releases/cobbler-film
- ^ http://www.mafab.hu/movies/the-cobbler-145334.html
- ^ а б в г д е ё ж з і к л м н Чэхаславацкая кінабаза (чэс.) — 2001.
- ^ а б http://nmhh.hu/dokumentum/169802/premierfilmek_forgalmi_adatai_2015.xlsx
- ^ а б http://nmhh.hu/dokumentum/198182/terjesztett_filmalkotasok_art_filmek_nyilvantartasa.xlsx
- ^ «The Cobbler». Rotten Tomatoes.
- ^ «The Cobbler Reviews». Metacritic.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Шавец (анг.) на сайце IMDb
- Шавец на сайце «Rotten Tomatoes» (анг.)
- Шавец на Metacritic