Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2024-09
Беларуская гандлёва-прамысловая палата — некамэрцыйная арганізацыя юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў Беларусі, заснаваная ў сьнежні 1952 году ў якасьці Беларускага аддзяленьня Ўсесаюзнай гандлёвай палаты.
На 2022 год налічвала звыш 2500 прадпрыемстваў-сябраў у Беларусі. Аказвала звыш 100 відаў паслугаў дзеля падтрымкі сваіх сябраў у замежным гандлі. Мела каля 1000 пагадненьняў і мэмарандумаў з больш як 100 краінамі. За мяжой працавала звыш 40 прадстаўнікоў БелГПП. Была заснавальніцай 23-х справавых радаў з замежнымі супольнікамі. У рамках інфармацыйнай плятформы «Голас бізнэсу» зьбірала прапановы прадпрыемстваў у паляпшэньні ўкладальніцка-справавога асяродзьдзя для прадстаўленьня ва ўрадзе Беларусі і міжнародных арганізацыях. Аказвала звыш 70 відаў падтрымкі сваім сябрам са зьніжкай і бясплатна. Штогод абнародавала дасьледаваньні замежных рынкаў пра найвыгаднейшыя іх таварныя галіны і магчымых супольнікаў. Звыш 20 гадоў выходзіў бюлетэнь «Мэркур» з камэнтарамі экспэртаў пра вядзеньне прадпрымальніцтва за мяжой. Штогод выпускалі зборнік «Беларускія экспартэры» пра больш як 2200 айчынных вытворцаў. У рамках канцэпцыі «Лічбавая БелГПП» празь Сеціва аказвалі паслугі, праводзілі мерапрыемствы он-лайн і распаўсюджвалі выданьні. БелГПП улучала 10 установаў: 6 абласных аддзяленьняў з правам юрыдычнай асобы, 3 унітарныя прадпрыемствы «Белінтэрэкспа», «Белпатэнтсэрвіс» і «Цэнтар дзелавой адукацыі», а таксама Міжнародны арбітражны суд пры БелГПП. Дзеля крокавай даступнасьці ў 30 местах Беларусі працавалі прадстаўніцтвы абласных аддзяленьняў БелГПП.
(артыкул цалкам…)