Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2022-01

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вокладка альбому
Вокладка альбому

«Split Before, Together Now» (бел. «Паасобку раней, зараз разам») — сумесны альбом беларускіх рок-гуртоў «Hair Peace Salon» і «Jitters», выдадзены з ініцыятывы лэйблу «West Records» 25 кастрычніка 2007 году.

Дыск складаўся з 2-х самотнікаў: «Gipsy» («Hair Peace Salon») і «Pick Me Up» («Jitters»). Канцэптуальны спліт азнаменаваў распад «Jitters» і пераход яе франтмэна Канстанціна Кармана ў шэрагі стылістычна блізкага «Hair Peace Salon», што знайшло сваё адлюстраваньне ў назьве й афармленьні CD. Жывая прэзэнтацыя зборніка прайшла 18 лістапада 2007 году ў Менску, а ў падтрымку альбому на вядучы сынгл «Hover» быў зьняты кліп. Музычная актыўнасьць вакол кружэлкі прынесла «Hair Peace Salon» намінацыю ў катэгорыі «Прарыў году» на цырымоніі «Рок-каранацыя-2007», а сам рэліз трапіў у 50 лепшых па продажах альбомаў на мясцовым рынку за год. Беларускамоўны кавэр на песьню з спліту «Gipsy» пасьля быў адабраны для кампіляцыі «Budzma The Best Rock / Budzma The Best Rock/New».
(артыкул цалкам…)