Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2021-11
Этнічная тэрыторыя беларусаў — тэрыторыя кампактнага расьсяленьня беларусаў як этнасу.
З гэтай тэрыторыяй зьвязаныя этнагенэз і этнічная гісторыя беларусаў. Геаграфічнае асяродзьдзе, якое належыць этнічнай тэрыторыі, гэта ня толькі прастора пражываньня народу, але і жыцьцёвая аснова, якая абумоўлівае спэцыфіку матэрыяльнай і духоўнай культуры. Працэс этнаўтварэньня беларусаў пачынаецца ў XIII—XIV стагодзьдзях у Вялікім Княстве Літоўскім, а выразна пачаў ажыцьцяўляцца ў XIV—XV стагодзьдзях. У фармаваньні беларускага этнасу ў XIII—XIV стагодзьдзях прыняла ўдзел значная частка ўсходніх славян, часткова групы заходніх славян і неславянскія этнічныя групы, асабліва балцкія, многія зь якіх былі вымушанымі перасяленцамі. У 1918 годзе прадстаўнікі беларускага нацыянальна-дэмакратычнага руху абвясьцілі аб стварэньні незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі, дзяржаўнымі межамі якой аб’яўляліся межы расьсяленьня беларусаў паводле Мітрафана Доўнар-Запольскага.
(артыкул цалкам…)