Перайсьці да зьместу

Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2021-09

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Герб
Герб

Магілёў — места ў Беларусі, на рацэ Дняпры пры ўтоку ў яе ракі Дубравенкі.

Адміністрацыйны цэнтар Магілёўскай вобласьці і Магілёўскага раёну. Плошча 110,5 км². Насельніцтва на 2020 год — 357 100 чалавек. Знаходзіцца за 201 км на ўсход ад Менску. Вузел чыгунак на Асіпавічы, Воршу, Жлобін, Крычаў, аўтамабільных дарог на Бабруйск, Віцебск, Гомель і Менск, рачны порт. Быў магдэбурскім местам Аршанскага павету, старажытны цэнтар праваслаўнага хрысьціянства. 9 чэрвеня 1661 году атрымаў роўныя правы з сталіцай Вялікага Княства Літоўскага. У 1930-я гады разглядалася магчымасьць пераносу ў Магілёў сталіцы Беларускай ССР. Да нашага часу тут захаваліся комплекс манастыра Сьвятога Мікалая ў стылі самабытнага магілёўскага барока, дом купца Анташкевіча, Узьвіжанская царква, комплекс кляштару кармэлітаў з касьцёлам Сьвятога Станіслава і калегіюм езуітаў ў стылі барока, архірэйскі і арцыбіскупскі палацы, мэмарыяльная арка і Фарны касьцёл у стылі клясыцызму.
(артыкул цалкам…)