Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2021-07
Цягнік — сфармаваны і счэплены рухомы склад, які ўлучае некалькі вагонаў, з адным або некалькімі дзейнымі лякаматывамі ці маторнымі вагонамі, што мае вызначаныя гукавыя і сьветлавыя сыгналы.
Да цягнікоў таксама належаць лякаматывы без вагонаў, маторныя вагоны, аўтаматрысы і дрызіны няздымнага тыпу, якія накіроўваюцца на перагон і маюць вызначаныя сыгналы. Кожнаму цягніку нададзены нумар, у яго пазначаныя галава й хвост, і ён рухаецца з дапамогай лякаматыву і маторнага вагона. На 2020 год Беларуская чыгунка мела 36 параў цягнікоў міжнароднай сувязі пастаяннага звароту ў сувязі з кожнай зь 5 сумежных краінаў і Казахстанам, 42 пары цягнікоў міжрэгіянальных лініяў і 17 параў цягнікоў рэгіянальных лініяў бізнэс-клясы. У прадмесьцях абласных гарадоў і сталіцы паяжджанаў перавозілі 337 параў цягнікоў рэгіянальных лініяў эканом-клясы і 35 параў цягнікоў гарадзкіх лініяў. У 2012—2013 гадах у Беларусь паставілі 12 электравозаў БКГ1, якія задзейнічалі на электрыфікаваных участках чыгункі Берасьце—Ворша і Маладэчна—Асіпавічы, што перасякаліся ў Менску.
(артыкул цалкам…)