Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2021-05
«Нізкіз» — музычны гурт Беларусі, заснаваны ў 2008 годзе ў Магілёве.
На 2020 год выдаў альбомы «Nizkiz» (2012), «Лірыка» (2015), «Сыноптык» (2017) і «Самнамбула» (2019). У 2018 годзе выпусьціў 2 відэакліпы па-беларуску на песьні «Небясьпечна» і «Люстэрка». У лютым 2020 году кліп «Небясьпечна» перасягнуў 1 млн праглядаў на «Ютубе». Удзельнікі гурта: Аляксандар Ільлін — сьпеў, Леанід Несьцярук — гітара, Сяргей Кульша — бас-гітара і Зьміцер Халяўкін — бубны. 7 лютага 2014 году «Эўрарадыё» ўручыла гурту ўзнагароду «Даём рады» за самотнік году, якім стала беларускамоўная песьня «Гуантанама». 12 сьнежня 2017 году партал «Тузін гітоў» узнагародзіў гурт прэміяй «Героі году» за найлепшую песьню 2017 году, якой стала кампазыцыя «Небясьпечна». 1 сьнежня 2018 году «Тузін гітоў» абраў «Нізкіз» пераможцам у намінацыі «Найлепшы гурт году», за што 12 сьнежня ўручыў яго музыкам узнагароду «Героі году».
(артыкул цалкам…)