Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2021-01
Дарожныя знакі Беларусі — дарожныя знакі, упершыню ўстаноўленыя Дзяржаўным стандартам Рэспублікі Беларусь СТБ 1140-99, што ўваходзяць у правілы дарожнага руху Рэспублікі Беларусь. На 2019 год дзейнічаў абноўлены СТБ 1140-2013.
Падзяляюцца на віды паводле часу ўстаноўкі і прызначэньня. Кожны знак мае нумар, які складаецца з падзеленага кропкамі нумару групы, парадкавага нумару і нумару яго разнавіднасьці. Знакі на жоўтым фоне належаць да часовых і прымяняюцца як асобна, так і ў спалучэньні з пастаяннымі ў месцах правядзеньня рамонту на дарозе, а таксама ў выпадках апэратыўных зьменаў у арганізацыі дарожнага руху, зьвязаных з забесьпячэньнем яго бясьпекі. Калі значэньні часовых і пастаянных знакаў супярэчаць адзін аднаму, удзельнікі дарожнага руху павінныя кіравацца часовымі знакамі.
(артыкул цалкам…)