Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2020-05
Аляксандар Шумілін — дзяржаўны дзяяч Рэспублікі Беларусь. Восьмы старшыня Дзяржаўнага камітэту па навуцы і тэхналёгіях Рэспублікі Беларусь (з 15 кастрычніка 2013 году). Доктар эканамічных навук (2016), дацэнт.
25 сакавіка 2014 году прапанаваў Савету міністраў Беларусі скараціць лік праектаў Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага разьвіцьця Беларусі на 2011—2015 гады, вызначаных на 2 апошнія гады, са 169 да 51. Шумілін патлумачыў: «Мы зьбіраемся сканцэнтраваць рэсурсы на рэалізацыі толькі тых праектаў, у якіх прагназуем рэальны эфэкт». 3 кастрычніка 2014 году дамовіўся з урадам Летувы пра фінансаваньне Эўрапейскай камісіяй распрацовак дасьледнікаў Беларусі ў рамках 7-гадовай праграмы Эўразьвязу па навуцы і інавацыях «Гарызонт 2020». У чэрвені 2017 году ў Маямі арганізаваў беларускую выставу высокіх тэхналёгіяў, наконт якой заўважыў: «За апошнія 15 гадоў, а то і больш, гэта першы раз, калі нашыя беларускія навукоўцы змогуць прэзэнтаваць свае дасягненьні на амэрыканскім рынку». 13 траўня 2017 году падпісаў Пагадненьне з Кітаем «Аб стварэньні і арганізацыі дзейнасьці сумеснага цэнтру інкубаваньня інавацыйных праектаў». 22 траўня 2018 году падпісаў Пагадненьне зь Ізраілем «Аб навукова-тэхнічнай супрацы». 5 чэрвеня 2019 году падпісаў Мэмарандум аб супрацы з Сусьветнай арганізацыяй інтэлектуальнай уласнасьці.
(артыкул цалкам…)