Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2018-09
Першамайскі раён — адміністрацыйны раён Менску на паўночным усходзе гораду.
Плошча раёну складае 26,4 км². Насельніцтва раёну складае 213,985 тысячы чалавек (перапіс 2009 году). На 2018 г. месьціўся між Лагойскім трактам, вуліцамі Якуба Коласа і Сурганава, праспэктам Незалежнасьці, вул. Петруся Броўкі, Платонава, Чырвоназорнай, Берасьцянскай, Казлова і Даўгабродзкай, завулкам Казлова, Сьляпянскай воднай сыстэмай, вул. Філімонава і Францішка Скарыны, участкамі чыгункі на Воршу і аўтадарогі Калодзішчы — Заслаўе, вул. Гінтаўта і Менскай кальцавой аўтадарогай (МКАД; да Лагойскага тракта). Межаваў з Савецкім раёнам Менску на паўночным захадзе, з Партызанскім раёнам сталіцы — на поўдні і зь Менскім раёнам (Калодзішчанскі сельсавет) — на ўсходзе. Асноўныя магістралі: прасп. Незалежнасьці, вуліцы Якуба Коласа, Кастуся Каліноўскага і Валгаградзкая.
(артыкул цалкам…)