Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2018-07
Генэральны штаб Узброеных сілаў Беларусі — галоўная вайсковая ўстанова Беларусі, якая ажыцьцяўляе бягучае кіраваньне Ўзброенымі сіламі Беларусі, наладжвае ўзаемадзеяньне і ўзгадняе дзейнасьць Узброеных сілаў і іншых войскаў, установаў дзяржаўнай бясьпекі і вайсковых фармаваньняў, створаных дзеля абароны краіны.
Уваходзіць у склад Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь і складаецца з галоўных кіраўніцтваў і кіраўніцтваў. Забясьпечвае стратэгічнае кіраваньне вайсковымі ўстановамі Беларусі ў выпадку ваеннага становішча на даручэньне галоўнакамандавальніка Ўзброенымі сіламі Беларусі. Пасаду начальніка Генштаба Ўзброеных сілаў Беларусі займае 1-ы намесьнік міністра абароны Рэспублікі Беларусь.
Ажыцьцяўляе звыш 67 паўнамоцтваў, у тым ліку плянуе і арганізуе выведвальную дзейнасьць. Заснаваны 3 сакавіка 1992 году ў якасьці штаба Мінабароны Беларусі. З 2006 году ў Вайсковай акадэміі Рэспублікі Беларусь працуе факультэт Генэральнага штаба Ўзброеных сілаў Рэспублікі Беларусь.
(артыкул цалкам…)