Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2018-01
Выгляд
Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква — незалежная праваслаўная царква беларускага народу, заснаваная ў 1922 годзе ў выніку адасабленьня беларускіх япархіяў ад Расейскай праваслаўнай царквы. У 1927 годзе абвясьціла аўтакефалію. У 1945—1950 гадах займела прыходы ў Аўстраліі, Заходняй Эўропе і Паўночнай Амэрыцы. Набажэнствы вядуцца на беларускай мове. Дапамагае беларусам захаваць сваю нацыянальную спадчыну.
З 11 траўня 2008 году прадстаяцелем БАПЦ зьяўляецца япіскап Сьвятаслаў, які двойчы наведваў Беларусь у 2014 і 2017 гадах. 25 верасьня 2014 году япіскап Сьвятаслаў правёў у Менску набажэнства для прыходу Сьвятой Эўфрасіньні Полацкай, заснаванага 28 лістапада 2010 году.
(артыкул цалкам…)