Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2015-02
Выгляд
Маладэчна — сталіца Маладэчанскага павету Віленскага ваяводзтва ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. Мястэчка было занятае польскімі войскамі 4 ліпеня 1919 году. З 12 ліпеня 1919 году па 12 кастрычніка 1920 году пад бальшавіцкай уладай, пасьля — зноў занятае польскімі войскамі. 18 сакавіка 1921 году згодна з умовамі Рыскай дамовы Маладэчна ўключанае ў склад незалежнай польскай дзяржавы. Маладэчна стала цэнтрам гміны ў Вялейскім павеце Наваградзкага ваяводзтва. З 1 красавіка 1927 году — цэнтар новаўтворанага аднайменнага павету Віленскага ваяводзтва. У 1929 годзе мястэчку прысвоены статус гораду. 17 верасьня 1939 году Маладэчна было занятае Чырвонай арміяй і ў хуткім часе ўключанае ў склад БССР.
(артыкул цалкам…)