Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2015-01

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уральскія мовы, лінгвістычны арэал
Уральскія мовы, лінгвістычны арэал

Праўральская мова — рэканструяваная прамова для моваў у складзе ўральскае моўнае сям’і. Носьбіты мовы паводле розных ацэнак жылі ў пэрыяд з 7000 да 2000 году да н. э. Пашырэньне арэалу пражываньня пасьля гэтага пэрыяду стала прычынай распаду мовы. Дакладнае знаходжаньне рэгіёну-прарадзімы невядомае, існуюць розныя гіпотэзы, найбольш папулярнай на сёньня зьяўляецца вэрсія аб знаходжаньні рэгіёну ў навакольлі Ўральскай горнай сыстэмы.

Паводле традыцыйнай дрэвападобнай мадэлі праўральская мова распалася на прафінавугорскую і прасамадыйскую мовы. Між тым, рэканструкцыі прафіна-вугорскае мовы слаба адрозьніваюцца ад рэканструкцыяў праўральскае мовы, а адрозьненьні паміж імі збольшага выкліканыя выкарыстаньнем розных мэтадаў рэканструкцыі, праз што, на думку некаторых дасьледчыкаў, прафінавугорская мова не магла быць асобнай ад праўральскай.
(артыкул цалкам…)