Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2014-07

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пуштунамоўныя рэгіёны на мапе Цэнтральнай Азіі
Пуштунамоўныя рэгіёны на мапе Цэнтральнай Азіі

Пушту (таксама пахто, пашто, аўганская, патані) — мова ўсходнеіранскай падгрупы іранскае групы індаіранскае галіны індаэўрапейскае моўнае сям’і, на якой размаўляюць пуштуны. Распаўсюджаная ў паўднёвай частцы Цэнтральнай Азіі, разам з мовай дары зьяўляецца афіцыйнай мовай Аўганістану, мае распаўсюджаньне ў паўночна-заходніх частках Пакістану, а таксама ў асяродку пуштунскіх дыяспараў па ўсім сьвеце.

Мова пушту клясыфікуецца як мова ў складзе паўночна-ўсходняй галіны індаіранскіх моваў, аднак згодна зь іншымі дасьледаваньнямі мова можа адносіцца да паўднёва-ўсходніх. Колькасьць пуштумоўнага насельніцтва налічвае каля 40—60 млн чалавек па ўсім сьвеце.
(артыкул цалкам…)