Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2013-08
Афанасі Берасьцейскі (сьвецкае імя — Афанасі Філіповіч, таксама Апанас Філіповіч; каля 1595, Берасьцейшчына — 5 верасьня 1648) — сьвяты Беларускай праваслаўнай царквы, выбітны грамадзка-рэлігійны дзяяч, публіцыст, пісьменьнік-палеміст першай паловы XVII стагодзьдзя. Яскравы прадстаўнік антыўніяцкага супрацьстаяньня ў Вялікім Княстве Літоўскім.
Зьяўляецца аўтарам «Дыярыюша» (па-руску: Діаріушъ, албо списокъ дѣевъ правдивыхъ) — аднаго зь першых узораў аўтабіяграфічнага жанру і адзінай палемічнай аўтабіяграфіі ў даўняй беларускай літаратуры. А. Філіповіч быў апошнім прадстаўніком праваслаўнага кірунку ў палемічнай літаратуры XVII стагодзьдзя. К. Тарасаў называе А. Філіповіча «апошнім беларускамоўным пісьменьнікам» таго часу.
Сьвята ў гонар вялебнага мучаніка Афанасія Берасьцейскага адзначаецца праваслаўнай Царквой некалькі разоў на год: 5 верасьня (18 верасьня паводле новага стылю) — у дзень сьмерці, 20 ліпеня (2 жніўня) — у дзень знаходжаньня мошчаў, а таксама ў дзень Сабору Беларускіх сьвятых (3-я нядзеля па Пяцідзясятніцы).
(артыкул цалкам…)