Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2013-05
Зоська Верас, сапраўднае імя — Людвіка Антонаўна Сівіцкая-Войцік (30 верасьня 1892, пас. Мяджыбаж, цяпер Летычаўскі раён, Хмяльніцкая вобласьць, Украіна — 8 кастрычніка 1991, Вільня; псэўданімы: Зоська Верас; А. Войцікава; Мама; Мірко; Л. Савіцкая; Шара Пташка) — беларуская пісьменьніца й грамадзкая дзяячка. Адна з пачынальніц беларускага адраджэнцкага руху, пад псэўданімам Мірко друкавалася ў 1911 годзе ў «Нашай Ніве», актыўная ўдзельніца падзеяў беларускай гісторыі часоў БНР. Аўтарка і складальніца «Беларуска-польска-расейска-лацінскага батанічнага слоўніку» (1924), брашуры «Гісторыя ўжываньня зёлак у лячэньні» (1934), кнігі вершаў і апавяданьняў для дзяцей «Каласкі» (1985), перакладаў п’есаў на беларускую мову, выданьняў сваіх успамінаў і іншага.
(артыкул цалкам…)