Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2013-03
Выгляд
Юзэф Ігнацы Крашэўскі (па-польску: Józef Ignacy Kraszewski; 28 ліпеня 1812, Варшава — 19 сакавіка 1887, Жэнэва) — польскі пісьменьнік, публіцыст, гісторык, выдавец, філёзаф, калекцыянэр, музыка. Псэўданімы — Bogdan Bolesławita, Kaniowa, Dr Omega, Kleofas Fakund Pasternak, JIK, B.B.
Юзэф Крашэўскі — аўтар найбольшай колькасьці выдадзеных кнігаў у гісторыі польскае літаратуры: літаратурная спадчына складае каля 600 тамоў раманаў і аповесьцяў, паэтычных і драматычных твораў, а таксама працаў па гісторыі, этнаграфіі, фальклярыстыцы, падарожных замалёвак, публіцыстычных і літаратурна-крытычных артыкулаў. За гэтае дасягненьне пісьменьнік занесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса як «чэмпіён эпохі гусінага пяра».
(артыкул цалкам…)