Шаблён:Цяперашні абраны артыкул/2016-06
Арганізацыя Паўночнаатлянтычнай дамовы — міжнародная арганізацыя калектыўнай бясьпекі і міжурадавы вайсковы зьвяз, які фунцыянуе на аснове Паўночнаатлянтычнай дамовы, падпісанай 4 красавіка 1949 году ў Вашынгтоне.
Уяўляе сабой сыстэму калектыўнай абароны, згодна зь якой ейныя сябры згаджаюцца да ўзаемнай абароны ў адказ на напад з боку любога зьнешняга агрэсара. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Бэльгіі, у горадзе Брусэлі. Працоўнымі мовамі арганізацыі служаць ангельская і француская. На 2023 год у склад арганізацыі ўваходзіла 31 дзяржава з Паўночнай Амэрыкі і Эўропы. Найноўшым сябрам у 2023 годзе стала Фінляндыя. 19 краінаў удзельнічалі ў праграме Партнэрства дзеля міру. Акрамя таго, 19 іншых краінаў сьвету мелі афіцыйныя праграмы дыялёгу з блёкам. У 2022 годзе камбінаваныя вайсковыя выдаткі ўсіх сябраў арганізацыі склалі каля 55% ад агульнасусьветнага аб’ёму выдаткаў у вайсковую сфэру. Выдаткі на абарону ўдзельнікаў складаюць каля 2% СУП.
(артыкул цалкам…)