Шаблён:Цяперашні абраны артыкул/2013-11

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Выбух і пажар на ЗАТ «Холдынгавая кампанія „Пінскдрэў“» — надзвычайнае здарэньне, што адбылося 25 кастрычніка 2010 году ў горадзе Пінску (Берасьцейская вобласьць, Беларусь). Магчымай яго прычынай, паводле інфармацыі МНС, стаў «выбух адкладаньняў драўнянага пылу ў выніку парушэньня рэжыму эксплюатацыі абсталяваньня па вытворчасьці драўняна-паліўных гранулаў». Паводле інфармацыі самога кіраўніцтва холдынгавай кампаніі выбух адбыўся ў выніку «парушэньня рэглямэнту правядзеньня рамонтных работаў». У катастрофе загінула 14 чалавек. Пажаратушэньнем займалася 19 адзінак пажарнай каманды. Паводле камэнтароў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, гэта была самая вялікая прамысловая аварыя ў Беларусі за некалькі дзесяцігодзьдзяў.
(артыкул цалкам…)