Шаблён:Цяперашні абраны артыкул/2010-02
Максім Багдановіч (27 лістапада (9 сьнежня) 1891, Менск — 25 (13) траўня 1917, Ялта) — клясык беларускае літаратуры, адзін з стваральнікаў беларускае літаратуры й літаратурнае мовы новага часу, паэт, празаік, публіцыст, літаратуразнавец, перакладчык. Спадчына Максіма Багдановіча ўвайшла ў залаты фонд беларускае культуры. Пісаў беларускай, расейскай ды ўкраінскай мовамі, заклаў пачатак беларускае літаратурнае прафэсійнае крытыкі. Творчасьць прасякнутая любоўю і перажываньнем за родную зямлю.
Музэі Багдановіча дзейнічаюць у Менску, Горадні, Яраслаўлі; імя паэта носяць вуліцы ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі, у Ніжнім Ноўгарадзе, Яраслаўлі й Ялце, школы й бібліятэкі ў розных беларускіх гарадох. У 1991 годзе імя Максіма Багдановіча ўнесенае ў каляндарны сьпіс ЮНЭСКО «Гадавіны выдатных асоб і падзеяў».