Перайсьці да зьместу

Чэрвеньская дэпартацыя 1941 году

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Чэрвеньская дэпартацыя»)
70 гадоў першай масавай дэпартацыі бэсарабцаў, 1941—2011 гг. Марка Малдовы, 2011 г.

Чэрвеньская дэпартацыя — сэрыя дэпартацый, арганізаваных уладамі СССР з 22 траўня па 20 чэрвеня 1941 году з заходніх прыгранічных тэрыторыяў краіны — далучаных у выніку «польскага паходу РККА» ў верасьні 1939-га году і акупацыі прыбалтыйскіх рэспублік.[1]

Агульная колькасьць высланых і арыштаваных склала паводле зьвестак таварыства Мэмарыял ад 200 да 300 тысячаў чалавек [2]. Многія з дэпартаваных загінулі [3][4][5].

Дэпартацыі закранулі насельніцтва Эстоніі (10 тыс. чал.), Латвіі (15,5 тыс. чал.), Летувы, Беларусі, Украіны і Малдовы (29,8 тыс. чал).

Высяленьне адбывалася ў межах кампаніі савецкіх уладаў, афіцыйна названай «ачысткай» ад «антысавецкага, крымінальнага і сацыяльна небясьпечнага элемэнту» і сваякоў іх сем’яў [6]. На думку сучасных гісторыкаў краінаў Балтыі, гэта высяленьне зьяўлялася злачынствам супраць чалавецтва ў выглядзе «шырокамаштабнага і сыстэматычнага нападу на любых грамадзянскіх асоб, калі такое напад зьдзяйсьняецца сьвядома» [7][8] альбо трактуецца імі як акт генацыду [9].

Дэпартацыя адбывалася ў адпаведнасьці з «Дырэктывай НКВД СССР аб высяленьні сацыяльна-чужога элемэнта з рэспублік Прыбалтыкі, Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі і Малдовы», падпісанай Народным камісарам ўнутраных спраў СССР Лаўрэнцім Берыяй [1].

Высяленьню падлягалі наступныя катэгорыі асобаў (згодна савецкім дакумэнтам) [1]:

  1. Удзельнікі контррэвалюцыйных партыяў і антысавецкіх нацыяналістычных арганізацыяў;
  2. Былыя жандары, ахоўнікі, кіруючы склад паліцыі, турмаў, а таксама шараговыя паліцэйскія і турэмшчыкі пры наяўнасьці кампраметуючых дакумэнтаў;
  3. Памешчыкі, буйныя гандляры, фабрыканты і чыноўнікі буржуазных дзяржаўных апаратаў;
  4. Былыя афіцэры і белагвардзейцы, у тым ліку афіцэры царскай арміі і афіцэры, якія служылі ў тэрытарыяльных карпусах Чырвонай Арміі (створаных з частак і злучэньняў былых нацыянальных армій незалежных дзяржаваў Летувы, Латвіі і Эстоніі пасьля іх уключэньня ў склад СССР);
  5. Крымінальнікі;
  6. Прастытуткі, зарэгістраваныя ў паліцыі, якія працягвалі займацца ранейшай дзейнасьцю;
  7. Сваякі сем’яў асобаў, ўлічаных па пунктах 1-4;
  8. Сваякі сем’яў удзельэікаў контррэвалюцыйных нацыяналістычных арганізацыяў, кіраўнікі якіх асуджаныя да вышэйшай меры сацыяльнай абароны альбо хаваюцца і перайшлі на нелегальнае становішча;
  9. Тыя, хто бег з былой Польшчы і якія адмовіліся прымаць савецкае грамадзянства;
  10. Асобы, якія прыбылі зь Нямеччыны ў парадку рэпатрыяцыі, а таксама немцы, зарэгістраваныя на выезд і адмаўляючыеся выехаць у Нямеччыну.

Агульнадзяржаўны дакумэнт, на падставе якога адбываліся дэпартацыі, гісторыкамі пакуль ня знойдзены. Выяўлена толькі сумеснае Пастанова ЦК ВКП (б) і Савет народных камісараў СССР № 1299—526сс ад 14 мая 1941 году «Аб выйманьні контррэвалюцыйных арганізацый у заходніх абласьцях УССР», якое тычыцца барацьбы з АУН ў Заходняй Украіне [1].

Цяпер у Эстоніі, Латвіі і Летуве дзень 14 чэрвеня абвешчаны Днём нацыянальнай жалобы[10][11]

Дэпартацыя з Заходняй Беларусі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэпартацыі зь Беларусі праводзіліся ў 4 этапы:

  • 23 лютага 1940 году ў аддаленыя раёны СССР было адпраўлена 33749 асаднікаў і 17561 служачы лясной аховы.
  • 13 красавіка 1940 году з заходніх абласьцей БССР было выселена 26777 чалавек, у асноўным паліцыянтаў, настаўнікаў, сьвятароў, сябраў некамуністычных партыяў.
  • 29 чэрвеня 1940 году прайшла наступная хваля дэпартацыі ў колькасьці 22879 чалавек, якія былі адпраўленыя ў Сыбір. Пад гэтую чыстку патрапілі ў тым ліку ўцекачы з цэнтральных абласьцей Польшчы, пераважна жыды.
  • Нарэшце ў чэрвені 1941 году з рэспублік была прымусова вывезена 22353 чалавекі.

Высяленьні праводзіліся незалежна ад нацыянальнага паходжаньня. Аднак арышты і дэпартацыі праводзіліся па прыкмеце калектыўнай адказнасьці, асабістыя погляды і дзеяньні чалавека не ўлічваліся [12].

Дэпартацыя з Латвіі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

14 чэрвеня 1941 году ворганы ўнутраных спраў СССР пры падтрымцы Чырвонай Арміі і камуністычных актывістаў дэпартавалі з Латвіі 15 424 чалавек ці 0,79% насельніцтва. 10 161 чалавек былі пераселены, а 5263 — арыштаваныя. 46,5% дэпартаваных складалі жанчыны, 15% — дзеці да 10 гадоў [3]. Агульная колькасьць памерлых ахвяраў дэпартацыі склала 4884 чалавек (34% ад агульнай колькасьці), зь іх расстраляна 341 чалавек.[13] Паводле ацэнкі, расейскага гісторыка А. Дзюкава, 81,27% дэпартаваных складалі латышы, 11,70% жыды, 5,29% расейцы [14].

Па савецкіх крыніцах часоў перабудовы, выслана было 9926 чалавек (5520 сем’яў), арыштавана 4550[15]

  1. ^ а б в г Маштабы дэпартацыі насельніцтва ў глыб СССР у траўні-чэрвені 1941 г.
  2. ^ Колькасьць высланых у траўні-чэрвені 1941 году
  3. ^ а б Ритварс Янсонс. Рэпрэсіўныя дзеяньні камуністычнага рэжыму і іх наступствы ў Латвіі
  4. ^ Штейман І. Латвійскія габрэі ў Савецкім Саюзе і ўзброеных сілах СССР // Габрэі Латвіі і Савецкая ўлада. 1928-1953. — Рыга: Інстытут філязоофіі і сацыялёгіі Латвійскага унівэрсытэту, 2009 г.. — С. 227. — 344 с. — ISBN 978-9984-624-80-8
  5. ^ Антон Вайс-Вендт. [http: //eja.pri.ee/history/Weiss -Wendt_rus.pdf Савецкая акупацыя Эстоніі ў 1940-41 і габрэі] // Holocaust and Genocide Studies. — 1998. — В. 2.
  6. ^ Дзюкаў А . Р. Міф аб генацыдзе
  7. ^ Справаздача Міжнароднай камісіі па злачынствах супраць чалавечнасьці пры прэзыдэнце Эстоніі
  8. ^ Савецкія масавыя дэпартацыі з Латвіі
  9. ^ «Белая кнізга», Март Лаар
  10. ^ Дзяржаўная канцэлярыя Дзяржаўныя сьвяты і выбітныя даты. Дэпартамэнт дзяржінфасыстэмы. Праверана 2014-6-28 г.
  11. ^ Алексей Филиппов (2016-06-14) В Литве проходят мероприятия в честь Дня скорби и надежды Праверана 2016-11-06 г.
  12. ^ Юры Грыбоўскі Савецкія рэпрэсіі ў Заходняй Беларусі (кастрычнік 1939 - чэрвень 1941)  (бел.) // Басін Я. З. Рэпрэсіўная палітыка савецкай улады ў Беларусі : навуковы зборнік. — Менск: Мэмарыял, 2007. — В. 2. — С. 262 -263.
  13. ^ ČETRDESMITO GADU DEPORTĀCIJAS. STRUKTŪRANALĪZE  (лат.)
  14. ^ Дзюкаў А. Р. Дэпартацыя чэрвеня 1941 г. з Латвіі: статыстычныя дадзеныя
  15. ^ Каралюн В. Аб перамяшчэньні праціўнікаў Савецкай улады, капіталістычных і дэклясаваных элемэнтаў 14 чэрвеня 1941 году //Латвія на мяжы эпох II. Рыга: Авотс, 1988. ISBN 5-401-00286-6
  • Küüditamine Eestist Venemaale. Deportation from Estonia to Russia (6. osa). Juuniküüditamine 1941 ja küüditamised 1940—1953. Koostanud Leo Õispuu. Toimetanud Ülo Ojatalu. 896 lk, eesti ja inglise keeles. Tallinn: Memento 2001. ISBN 9985-9096-5-8.
  • Küüditatud 1941: üldnimestik Tartu Instituudi arhiivis ja arhiivraamatukogus (Torontos) ning Eesti Represseeritute Registri Büroos (Tallinnas) leiduva andmestiku põhjal seisuga 24. veebruar 1993. Koostanud Vello Salo. Toronto : Maarjamaa, 1993.
  • Rudolf Sirge. «Maa ja rahvas.» Romaan. (Suurtalu peremehe küüditamise episood.) Tallinn, Eesti Riiklik Kirjastus 1956. Järgnevad trükid vt.: [1](недаступная спасылка)
  • Valge raamat eesti rahva kaotustest okupatsioonide läbi 1940—1991. (Teos on valminud Okupatsioonide Repressiivpoliitika Uurimise Riikliku Komisjoni töö tulemusena ning Riigikogu, Eesti Vabariigi valitsuse ja Justiitsministeeriumi toetusel. Komisjoni esimees: Vello Salo. Autorid: Jaak Kangilaski, Virve Kask, Kalev Kukk, Jaan Laas, Heino Noor, Aigi Rahi-Tamm, Rein Ratas, Anto Raukas, Enn Sarv, Peep Varju. Peatoimetaja Vello Salo. Toimetajad Ülo Ennuste, Erast Parmasto, Peep Varju (Okupatsioonide Repressiivpoliitika Uurimise Riikliku Komisjoni tegevesimees). Tallinn: Eesti Entsüklopeediakirjastus 2005 ISBN 9985-70-194-1 [2]
  • Александр Дюков: «Миф о геноциде: Репрессии Советских властей в Эстонии (1940—1953)», Москва 2007, ISBN 978-5-903588-05-3 (Aleksandr Djukovi monograafia «Müüt genotsiidist: nõukogude võimude repressioonid Eestis 1940—1953») [3]
  • Aleksandr Djukov: Deporteerimised Eestis. Kuidas see toimus tegelikult. Nõukogude võimude repressioonidest Eestis 1940—1953, Tallinn: Tarbeinfo 2009, ISBN 978-9985-9721-9-9
  • Toivo Miljan. Historical Dictionary of Estonia. — Scarecrow Press, 2004. — 624 p.. — ISBN 9780810865716
  • Olev Ott, «Deportationerna i Estland 1941», Stockholm [4]
  • Елена Замура. Умеем ли мы хранить память? 70-летие первой волны депортаций в Молдове.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Успаміны дэпартаваных

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Падрабязнасьці пра дэпартацыю прэзыдэнта першай Эстонскай Рэспублікі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]