Перайсьці да зьместу

Чэлестына Попа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Чэлестына Попа
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзілася12 ліпеня 1970(1970-07-12) (54 гады)
Грамадзянства
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыяспартовая гімнастка
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Попа (неадназначнасьць).

Чэлестына Стэфанія Попа-Тома (па-румынску: Celestina Stefania Popa-Toma; нар. 12 ліпеня 1970) — румынская спартовая гімнастка. Срэбная алімпійская мэдалістка, камандная чэмпіёнка і віцэ-чэмпіёнка сьвету.

У 1984 року Чэлестына Попа заняла другое месца на юніёрскім чэмпіянаце Румыніі і ўвайшла ў склад нацыянальнай зборнай. У 1985 з камандай заваявала срэбныя мэдалі Чэмпіянату сьвету ў Манрэалі (Канада). У тым жа годзе перамагла на Кубку Цуніці ў Японіі.

У 1987 року заваявала камандныя залатыя мэдалі Чэмпіянату сьвету ў Ратэрдаме (Нідэрлянды). У 1988 року стала каманднай срэбнай прызэркай Алімпіяды.

У 1989 скончыла выступы. У 1991 скончыла спартовую школу ў Бухарэсьце, працавала трэнэркай. У 1994 скончыла спартовае аддзяленьне ўнівэрсытэту і пачала працаваць фітнэс-трэнэркай у Норт-Ванкувэры (Брытанская Калумбія, Канада). У 2009 року адкрыла ўласную спартовую залю «Гімнастыка Чэлестыны Попы» ў Мэйпл-Рыджы (Брытанская Калумбія).

Муж — таксама гімнаст Флявію Тома.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]