Перайсьці да зьместу

Чырвоныя (паўстаньне 1863—1864 гадоў)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Чырво́ныя — палітычны лягер паўстанцаў падчас падрыхтоўкі і выбуху паўстаньня 1863—1864 гадоў. Іх палітычныя погляды былі супрацьпастаўлены «белым». Пачатак згуртаваньня прынята выводзіць з арганізатараў патрыятычных дэманстрацыяў 1861 у Царстве Польскім.

Палітычная праграма

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выступалі за радыкальныя сацыяльныя зьмены: супраць запрыгоньваньня сялянства і найхутчэйшы пачатак паўстаньня. Лічылі, што зямлю сялянам трэба аддаць без кампэнсацыяў памешчыкам. Носьбіты «чырвоных» перш-наперш гуртаваліся вакол Варшаўскай мэдычна-хірургічнай акадэміі і гімназій Варшавы.

Найбольш значнымі прадстаўнікамі «чырвоных» былі: