Перайсьці да зьместу

Чырвоная Зорка (прадпрыемства)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Чырвоная Зорка
Тып адкрытае акцыянэрнае таварыства
Заснаваная 1886
Краіна Беларусь
Разьмяшчэньне Віцебская вобласьць
Адрас Чашнікі, вул. Гагарына, 20
Ключавыя фігуры Дырэктар Аляксандар Сьвіловіч
Галіна прамысловасьць
Прадукцыя папера, кардон
Матчына кампанія Сьветлагорскі цэлюлёзна-кардонны камбінат (Гомельская вобласьць)

«Чырво́ная Зо́рка» — папяровая фабрыка Беларусі, заснаваная ў 1886 року ў Чашніках (Віцебская вобласьць).

Філія ААТ «Сьветлагорскі цэлюлёзна-кардонны камбінат», уваходзіць у холдынг «Беларускія шпалеры»[1].

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1886 року памешчык Валатковіч адкрыў у Чашніках кардонную фабрыку «Скіна», якая мела дзьве тэчкавыя машыны. Да развалу Расейскай імпэрыі былі ўсталяваныя яшчэ тры папераробныя машыны. Пасьля прыходу да ўлады бальшавікоў фабрыка была зруйнаваная. У 1918 року рэшткі абсталяваньня перададзеныя дзяржаве і пачалося аднаўленьне фабрыкі. У 1923 року прысвоенае званьне «Чырвоная Зорка».

У вайну зь Нямеччынай фабрыка зноў зьнішчаная. У 1944 пачалося аднаўленьне, і ў 1945 выйшла першая папяровая прадукцыя. У 1950 дзейнічалі 3 папераробныя машыны, магутнасьць дасягнула 7000 тон прадукцыі ў год.

У 1959 року пачалася мадэрнізацыя фабрыкі. У 1970-я ўведзеныя ў лад дзьве новыя папераробныя машыны.

30 сьнежня 1993 фабрыка пераўтвораная ў ААТ «Чырвоная Зорка» (з 20 жніўня 1999 — ААТ «Папяровая фабрыка „Чырвоная Зорка“»). У 1993 адкрыты цэх па вытворчасьці водараспушчальных фарбаў. 27 сьнежня 2011 року прадпрыемства далучылі да ААТ «Сьветлагорскі цэлюлёзна-кардонны камбінат».

Прадукцыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Папера і кардон — 30 000 тон/год
  • Гофракардон — 36 млк м²/год
  • Гофраскрыня — 4 млн шт/год
  • Фарба водна-дыспэрсійная на акрылавай аснове — 7 тыс. тон/год
  • Папяровыя мяхі — 4 млн шт/год[2]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Елена Сыс. (30 верасьня 2016) Бумажная фабрика «Красная звезда» в Чашниках вошла в холдинг «Белорусские обои» (рас.) Экономика. Витебские вести. Праверана 4 студзеня 2019 г.
  2. ^ Добро пожаловать на сайт Бумажная фабрика «Красная звезда» ОАО «Светлогорский ЦКК»! (рас.). ААТ «Папяровая фабрыка „Чырвоная Зорка“». Праверана 4 студзеня 2019 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]